Гарадзенская вежа

Гарадзенская вежа — колішняя вежа-данжон у Гродне.

Гісторыя правіць

 
Замак Вітаўта з цыліндрычнай вежай на гравюры Адэльгаўзера-Цюнта 1568 г.

Упершыню вежа ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе (1277) годзе пры апісанні паходу галіцка-валынкіх князёў на Горадзен. Летапіс паведамляе аб вежы :

  "Столп бо камен высок стоя перед вороты города, и бяху в нем заперлися Прузи, и не бысть им мимо онъ пойти к городу, побивахуць бо со столпа того; и тако приступиша к нему и взяша и, страх же велик и ужасть паде на городе, и быша аки мертвее стояще на заборолех города, о взятьи столпа, зане то бысть упование их."
Іпацеўскі летапіс пра падзеі ў 1277 г.
 

Гэты слуп захоўваўся яшчэ ў XVI ст., увайшоў у склад знешніх умацаванняў Старога замка і адлюстраваны на гравюры Адэльгаўзера-Цюнта 1568 г.

Архітэктура правіць

Ён меў выгляд цыліндрычнага высокага будынка, увенчанага зубцамі і востраканечным дахам. Тут было не менш за чатыры абарончыя ярусы, у ніжняй частцы вежа ўмацоўвалася контрфорсам.

Праблема лакалізацыі правіць

Досыць цікавай уяўляецца праблема размяшчэння ў сістэме замкавых умацаванняў Горадзенскага «стаўпа». Большасць даследчыкаў лічыць, што ён знаходзіўся на пляцоўцы Старога замка, непадалёк ад увахода і ў структуры сцен, — там, дзе паказана высокая круглая вежа на гравюры Цюнта канца XVI ст. Аднак, уважліва прааналізаваўшы паведамленне Іпацьеўскага летапісу за 1277, польскія даследчыкі Ю. Вайцяхоўскі і С. Александровіч, а таксама іх беларускія калегі Ю. Заяц і М. Макараў прыйшлі да высновы, што «стоўп» мог размяшчацца на суседнім пагорку Ніжняга замка і быў злучаны з брамай Старога замка мостам. Такое размяшчэнне вежы стварала магчымасць поўнага кантролю над уваходам у замак, аднак яе захоп не азначаў падзення ўсяго «града», як гэта і апісана ў летапісе[1]. Прыкладна такога ж меркавання прытрымліваўся М. Варонін, які лічыў, што мураваная вежа знаходзілася не літаральна перад замкавай брамай, а побач з ёй, выступаючы за лінію абарончых умацаванняў так, што з вежы можна было абараніць і сцены, і замкавую браму. Даследчык выказаў слушную думку аб тым, што «стоўп» XIII ст. быў уключаны ў склад больш позняга мураванага замка Вітаўта з высокай круглай вежай, якая стаяла на павароце ўсходняй сцяны замка і моцна выступала ўперад[2].

Зноскі

  1. Ю. М. Бохан, А. А. Скеп ян. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. — Минск: «Беларусь», 2011. — С. 52. — 271 с. — ISBN 978-985-01-0932-3.
  2. А. А. Трусаў, В. Е. Собаль, Н. I. Здановіч. Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.: Гіст.-археал. нарыс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 21. — 152 с. — ISBN 5-343-01429-1.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.