Гарадзец (Шаркаўшчынскі раён)
вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Гарадзе́ц[1] (трансліт.: Haradziec, руск.: Городец, з 1969 да 1994 — Дзіўная) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лужкоўскага сельсавета.
Вёска
Гарадзец
|
Гісторыя
правіцьДаныя раскопак дазваляюць сцвярджаць, што ў VІІІ—ІХ стст. на беразе р. Мнюта знаходзілася ўмацаванае паселішча полацкіх крывічоў, росквіт якога прыпадае на Х — першую палову ХІ стст. Доказаў існавання горада ў ХІІ—ХІІІ стст. не выяўлена. У ХV—ХVІІІ стст. тут знаходзілася сядзіба феадала.
У 1921—1939 гадах маёнтак у складзе гміны Лужкі Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4].
Насельніцтва
правіцьКультура
правіцьУ вёсцы дзейнічаў Гарадзецкі музей мастацтва і этнаграфіі, філіял Германавіцкага музея культуры і побыту.
Славутасці
правіць- Гарадзішча знаходзіцца каля вёскі, на высокім беразе р. Мнюта[7].
- Сядзібна-паркавы комплекс Зіберг-Плятэра: палац, капліца, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, парк (XVIII—XIX стст.). Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000836
- Прыдарожная капліца (кан. XVIII ст.).
- Брацкая магіла (1941—1944) знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пахаваны 9 савецкіх ваеннапалонных, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1942 годзе, і партызанская разведчыца А. Д. Бельская. У 1957 годзе на магіле пастаўлены стэла, 2 абеліскі, побач гармата. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000837
-
Прыдарожная капліца
-
Каталіцкія могілкі
-
Капліца
-
Палац
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf Архівавана 27 красавіка 2022.
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 56.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 19
- ↑ Помнікі гісторыі і архітэктуры Шаркаўшчынскага раёна. Помнікі археалогіі(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск: БелСЭ імя П. Броўкі, 1985.
- Памяць: Шаркаўшчынскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч і інш.; уклад. Л. М. Лабачэўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелТА, 2004.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Гарадзец (Шаркаўшчынскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)