Палачане
Палачане — частка ўсходнеславянскага аб’яднання крывічоў, якая насяляла ў IX—X стагоддзях пераважна тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Мінскай абласцей.
Палачане ўпамінаюцца ў Аповесці мінулых часоў, якая тлумачыць іх назву фактам пражывання ля ракі Палаты, аднаго з прытокаў Дзвіны. Летапіс таксама сцвярджае, што крывічы былі нашчадкамі палачан.
Землі палачан прасціраліся ад Свіслачы ўздоўж Бярэзіны да зямель дрыгавічоў. Іх тэрыторыі гранічылі з землямі наступных супольнасцей:
- смаленскіх крывічоў — на ўсходзе,
- ізборскіх крывічоў і ільменскіх славен — на поўначы,
- балцкіх супольнасцей — на захадзе,
- дрыгавічоў — на поўдні.
Палачане былі аб’яднаннем, на тэрыторыі якога пазней сфарміравалася Полацкае княства. Яны з’яўляюцца аднымі з родапачынальнікаў сучаснага беларускага народа.
Самыя старажытныя археалагічныя помнікі — доўгія курганы і пасяленні ў Полацку, Віцебску, Лукомлі.