Гарбар (завод)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар» — прадпрыемства абутковай прамысловасці Беларусі.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар» | |
---|---|
Заснаванне | 1930 |
Скасавана | 2015 |
Галіна | Лёгкая і абутковая прамысловасць |
Прадукцыя | Юфць, скура для абутку |
Колькасць супрацоўнікаў | 181 чалавек (2014 год)[1] |
Гісторыя
правіцьУ 1930 годзе ў Магілёве быў заснаваны гарбарны завод. У гады Вялікай Айчыннай вайны частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). У 1944 годзе завод адноўлены. У 1948—1955 гадах рэканструяваны і расшыраны. У 1957 годзе уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх.
З 1992 года арэнднае прадпрыемства, а з 1997 года — адкрытае акцыянернае таварыства «Гарбар».
23 мая 2013 года Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці прыняло рашэнне аб узяцці пад варту дырэктара прадпрыемства Галіну Вішнявецкую, якая падазравалася ў буйным крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі[2]. Праз год было скончана папярэдняе следства па крымінальнай справе і былому кіраўніку прад'яўлена канчатковае абвінавачванне па наступных складах злачынстваў: «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі здзейснены ў асабліва буйным памеры» і «перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў»[3].
У красавіку 2015 года эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў банкрутам прадпрыемства і адкрыў ліквідацыйную вытворчасць. У маі прадпрыемства канчаткова было закрыта. Як паведамілі на прадпрыемстве, складаная эканамічная сітуацыя на заводзе выклікана вялікай закрэдытаванасцю (каля 30 млрд. беларускіх рублёў), зношанасцю абсталявання і адсутнасцю абаротных сродкаў з-за дэвальвацыі беларускага рубля[1].
Прадукцыя
правіцьАсноўная прадукцыя прадпрыемства: юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.
Зноскі
- ↑ а б Могилевский завод «Кожевник» признан банкротом, готовится к ликвидации . Sputnik Беларусь (26 сакавіка 2015). Праверана 5 лютага 2023.
- ↑ Директор могилевского предприятия "Кожевник" обвиняется в крупном хищении . БелТА (24 мая 2013). Праверана 5 лютага 2023.
- ↑ Окончено предварительное следствие по уголовному делу в отношении бывшего директора ОАО «Кожевник»(недаступная спасылка). Официальны портал «Могилевский областной исполнительный комитет» (8 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2023. Праверана 5 лютага 2023.
Літаратура
правіць- Магілёўскі гарбарны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).