Вяркудскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарбаціцкі сельсавет)

Вярку́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вяркуды.

Вяркудскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вяркуды
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 707
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарбаціцкі сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарбацічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбаціцкага сельсавета 15 населеных пунктаў[1]. 22 красавіка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вяркуды, сельсавет перайменаваны ў Вяркудскі[2]. 18 чэрвеня 1985 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзена вёска Косаўшчына[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета (21 населены пункт: вёскі Баброва, Горы, Дубраўка, Залужэнне, Зарэчча, Калкі, Крывушчына, Кугоні, Любжына, Малінаўка, Навасёлкі, Пола, Салаўёўка, Слабодка, Стаі, Старына, Старыя Турасы, Турасполле, Усая, Цянюгі і Ягадкі), таксама ў склад сельсавета з Сарочынскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды)[4]. 23 чэрвеня 2005 года ў склад Сарочынскага сельсавета вернуты 15 населеных пунктаў (вёскі Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада і Чарсцвяды)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1163 чалавекі[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 707 чалавек[8].

Крыніцы

правіць
  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 23 июня 2005 г. № 132 Об изменении границ сельсоветов Россонского и Ушачского районов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.