Гарняты

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Гарня́ты[1] (трансліт.: Harniaty, руск.: Горняты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Вёска
Гарняты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
20
Насельніцтва
45 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852026
Гарняты на карце Беларусі ±
Гарняты (Беларусь)
Гарняты
Гарняты (Гродзенская вобласць)
Гарняты

Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад Ліды.

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі ёсць селішча другой паловы I тысячагоддзя н.э. і больш позняга часу. Плошча каля 0,5 га. Культурны пласт 0,2 м. Знойдзена ляпная і кругавая кераміка.

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Гарняты ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 201 жыхар, 241 дзесяціна зямлі.

У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

  • 1921 — 180 чал. (37 жылых пабудоў)
  • 1996 — 50 чал. (30 двароў)
  • 2004 — 45 чал. (20 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Літаратура правіць

  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі правіць