Гародна (возера, Віцебскі раён)

Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лучоса.

Гаро́дна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,35 км
Шырыня 0,92 км
Плошча 0,87 км²
Найбольшая глыбіня 8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,35 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 16 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Гаро́дна (Беларусь)
Гаро́дна
Гаро́дна
Гаро́дна (Віцебская вобласць)
Гаро́дна
Гаро́дна
Map

Плошча паверхні возера 0,87 км², даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня 8 м.
Катлавіна возера Гародна тэрмакарставага тыпу мае акруглую форму. Вышыня схілаў ад 5—7 да 10 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая даўжынёй 4,05 км. Берагі нізкія, пясчаныя. Літараль шырокая. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20%, 4—6 м каля 55% плошчы возера. Найбольшыя глыбіні ў паўночнай частцы возера. Да глыбіні 2—4 м дно пясчанае, глыбей пакрыта глеем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Падводная расліннасць прысутнічае да глыбінь у 3 м. Уздоўж берагоў да глыбіні 1 м расце чарот, трыснёг.

У возеры Гародна водзяцца лешч, шчупак, плотка, лінь, язь, мянтуз і інш.

Ля возера вёскі Гарадняны, Гараднянскі Мох, Сасноўка

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Витебск. Энциклопедический справочник — Мн.: Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1988. — С. 152. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць