Гаўрыла Мікалаевіч Мядзведзеў

Гаўрыла Мікалаевіч Мядзведзеў (14 красавіка 1920, в. Валоўка, Чарнігаўская губерня, УНР — 28 снежня 1979, г. Клінцы) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік баёў за вызваленне Ваўкавыска.

Гаўрыла Мікалаевіч Мядзведзеў
Дата нараджэння 6 красавіка 1918(1918-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1979(1979-12-28) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Славы III ступені

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе брыгадзірам.

У Чырвонай Арміі на сапраўднай ваеннай службе з 1938 па 1940 гады. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію 10 верасня 1943 года. На фронце з 20 лістапада 1943 года.

Мядзведзеў асабліва вызначыўся ў баях пры вызваленні Гродзенскай вобласці.

14 ліпеня 1944 года у жорсткіх баях за Ваўкавыск, застаўшыся адзін з кулямётнага разліку, адбіў контратаку ворага. У вулічных баях у Ваўкавыску ён кулямётным агнём садзейнічаў поспеху наступу стралковых падраздзяленняў

Пры фарсіраванні ў ліку першых ракі Рось быў паранены, але заставаўся ў страі, працягваючы ўмела камандаваць даручаным яму падраздзяленнем.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі войскамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Мядзведзеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8280)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Славы 3-й ступені, медалём «За адвагу».

Памяць правіць

8 мая 2010 года на будынку Альхоўскі школы адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Мядзведзеву.

Зноскі