Гвадалквівір — рака на поўдні Іспаніі.

Гвадалквівір
Guadalquivir
Гвадалквівір у горада Кордава
Гвадалквівір у горада Кордава
Характарыстыка
Даўжыня 657 км
Плошча басейна 56978 км²
Басейн Кадыскі заліў
Расход вады 164,3 м³/с (у Севільі)
Вадацёк
Выток  
 · Вышыня 1 400 м
 · Каардынаты 37°50′21″ пн. ш. 2°58′25″ з. д.HGЯO
Вусце Кадыскі заліў
 · Каардынаты 36°47′29″ пн. ш. 6°21′24″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Басейн ракі Гвадалквівір
Басейн ракі Гвадалквівір
Краіна Flag of Spain.svg Іспанія
Гвадалквівір (Іспанія)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Гвадалквівір на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 560 км, плошча вадазбору 57 тыс. км². Бярэ пачатак на поўначы Андалускіх гор. Па выхадзе з гор на Андалускую нізіну даліна ракі пашыраецца; шырыня рэчышча паміж гарадамі Кордава і Севілья 150—200 м. Ніжэй Севільі Гвадалквівір працякае па плоскай берагавой нізіне, дзеліцца на рукавы. Перад упадзеннем у Кадыскі заліў Атлантычнага акіяна рака зноў збірае свае воды ў адно рэчышча, затым утварае эстуарый шырынёй да 7 км. Асноўныя прытокі: Малая Гвадыяна, Хеніль (левыя), Гуадалімар, Уэльва (рака)Уэльва (правыя). Жыўленне пераважна дажджавое. Найбольшая воднасць у лютым — сакавіку. Сярэдні расход вады 164 м³/сек.

СпасылкіПравіць