Адкрыць галоўнае меню

Гайдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis) — выкапнёвы від людзей, еўрапейская разнавіднасць чалавека прамаходзячага (роднасны да ўсходнеазіяцкага сінантрапа і інданезійскага пітэкантрапа), жыў у Еўропе (ад Іспаніі і Брытаніі да Беларусі[1]) 700—345 тыс. гадоў таму[2][3]. Хутчэй за ўсё, з'яўляецца нашчадкам еўрапейскага Homo antecessor (да пераходнай формы можна аднесці Homo cepranensis) і непасрэдным папярэднікам неандэртальца. Відавае адзінства таксона Homo heidelbergiensis прызнаецца не ўсімім антраполагамі.

Гайдэльбергскі чалавек
Homo heidelbergensis (10233446).jpg
Рэканструкцыя аблічча Гайдэльбергскага чалавека
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo heidelbergensis Schoetensack, 1908

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1425170
EOL  4454115
FW  83086
Знаходкі Homo heidelberensis

Першая знаходка датуецца 1907 годам, калі блізу горада Гайдэльберга[4] была выяўленая сківіца, падобная да малпавай, але з зубамі падобнымі на велізарныя зубы чалавека. Апісана і вылучаная ў асобны від прафесарам О. Шэтэнзакам. Узрост знаходкі быў вызначаны ў 400 тыс. гадоў. Культура знойдзенай паблізу зброі (каменныя секлы і адшчэпы) ахарактарызаваная як абевільская (шэльская)[5]. Шэнінгерскія дзіды(руск.) бел. дазваляюць выказаць здагадку, што гейдэльбергскія людзі палявалі з дапамогай драўляных копій нават на сланоў, аднак мяса елі сырым, бо слядоў агню на стаянках не выяўлена[6].

Выяўленне слядоў Гайдэльбергскага чалавека на поўдні Італіі дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што ён быў прамаходзячы, а яго рост не перавышаў 1,5 м.[7]

Згодна з меркаваннем Анры дэ Люмле, гейдельбергскі чалавек мог будаваць прымітыўныя хаціны і карыстацца агнём — аб гэтым, як ён лічыць, сведчыць помнік Тэра-Амата. Інакш інтэрпрэтуе гэты помнік Паола Вілья з інстытута Каларада (ЗША), датуючы яго больш позднім перыядам (230 тысяч гадоў таму) і адносячы адпаведна да больш поздняга віду, неандэртальцам.

Змест

Гісторыя знаходакПравіць

 
Чэрап гейдэльбергскага чалавека (без ніжняй сківіцы)

Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак ў Маўэры, калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца (en:Mauer 1) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі, і былі знойдзены потым, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару Ота Штэзэнаку з Гайдэльбергскага ўніверсітэта, які ідэнтыфікаваў знаходку і даў ёй назву.

Наступныя ўзоры рэшткаў гейдэльбергсага чалавека былі знойдзены і ў Еўропе: Штайнхаме-на-Муры (Германія, штэйнгемскі чалавек), Араго (Францыя, Татавельскі чалавек), Петралоне (Грэцыя), Чампате-дэль-Дз'явала (Італія)[8], Сіма-дэ-лос-Уэсас (Атапуэрка (Іспанія), Ароэйра (Галерыя Песада, Партугалія)[9], Боксгрове (Велікабрытанія)[10] і ў Афрыке: Бода (Аваш, Афар, Эфіопія)[11] Ндуту (Серэнгеці, Танзанія)[12], Брокен-Хіле (Замбія)[13], Сале (Марока)[14]. Найбольш старажытная знаходка — чэрап з Бода (Эфіопія) — 600 000 гадоў таму[4].

А. М. Хрысанфава лічыць H. heidelbergensis выключна еўрапейскай формай, продкавай для неандэртальцаў[15].

ПалеагенетыкаПравіць

Пасля вывучэння ядзернай ДНК трох узораў з іспанскай пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас у Атапуэрцы высветлілася, што гейдэльбергцы знаходзілісь на лініі, якая вядзе да неандэртальцаў[16][17]. Эвалюцыйнае разыходжанне галіны дзянісаўцаў з галіной, агульнай для неандэртальцаў і гейдэльбергцаў з пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас адбылось, паводле ядзернай ДНК, каля 500 000 гадоў таму (раней за 430 000 гадоў таму). Агульны продак Homo heidelbergensis і Homo sapiens жыў 700—765 000 гадоў таму[16][18].

Зноскі

  1. И в Минске были мамонты
  2. Гейдельбергский человек был каннибалом?
  3. Самые древние человеческие следы
  4. 4,0 4,1 Гейдельбергский человек / Зубов А. А. // Восьмеричный путь — Германцы. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 489-490. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-335-4.
  5. Гейдельбергский человек Homo heidelbergensis
  6. 400 тысяч лет в Европе жили охотники за слонами
  7. Найдены древнейшие следы человека
  8. Массовая резня 350 тысяч лет назад?
  9. Дробышевский С. В. Ароэйра 3 — лобастый португалец
  10. следы первобытного человека на побережье Британии
  11. Бодо /Bodo
  12. Ндуту / Ndutu scull locality
  13. Брокен-Хилл, Кабве / Broken Hill, Kabwe
  14. Сале 1 / Sale 1
  15. Зубов А. А., Васильев С. В. [1] Восточный центр эволюции рода Homo: путь «навстречу восходящему солнцу»
  16. 16,0 16,1 European Society for the study of Human Evolution (ESHE). 5th Annual Meeting. London, UK: Nuclear DNA sequences from the hominin 10 - 10 September. 2015
  17. Древние жители европы, обладавшие значительным генетическим наследием денисовцев, оказались ранними неандертальцами. 15 марта 2006.
  18. Учёные: предки людей и неандертальцев разделились неожиданно рано. 18.09.2015

СпасылкіПравіць