Гельмут Шміт
Ге́льмут Гейнрых Вальдэмар Шміт (ням.: Helmut Heinrich Waldemar Schmidt; 23 снежня 1918, Гамбург — 10 лістапада 2015, Гамбург) — нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат. У 1974—1982 гадах канцлер Германіі.
Нарадзіўся ў Гамбургу, адным з яго біялагічных дзядоў быў яўрэй, аднак яго бацька вырас з прыёмным татам-немцам. Калі да ўлады прыйшлі нацысты, сям’я жыла ў страху выкрыцця. Гельмут Шміт ўдзельнічаў у Гітлерюгендзе, але яго адтуль выгналі за антыфашысцкія погляды. Ад 1937 да 1945 ваяваў — быў у проціпаветранай абароне, а таксама — пад Ленінградам і на Заходнім фронце.
На пасадзе канцлера праводзіў цэнтрысцкі курс як у эканоміцы, так і ў палітыцы.
Пасля адстаўкі ён стаў рэдактарам тыднёвіка «Цайт». Напісаў шэрат кніг, быў адным з уплывовых палітычных публіцыстаў. Быў таленавітым піяністам, запісаны канцэрты ў яго выкананні.
Быў жанаты, меў двое дзяцей.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Шмидт Гельмут // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Helmut Schmidt // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Helmut Schmidt // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.fr-online.de/politik/alt-bundeskanzler-helmut-schmidt-ist-tot,1472596,32374122.html
- ↑ Helmut Schmidt // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.