Генадзь Дзмітрыевіч Смірноў
Генадзь Дзмітрыевіч Смірно́ў[1] (руск.: Геннадий Дмитриевич Смирнов; нар. 3 лютага 1933) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кандыдат тэхнічных навук (1970).
Генадзь Дзмітрыевіч Смірноў | |
---|---|
руск.: Геннадий Дмитриевич Смирнов | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 2018 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сяле Катышка (сучасны пасёлак Галышманава ў Цюменскай вобласці Расіі). У 1957 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці «Вылічальная тэхніка». У 1957—1960 гадах працаваў інжынерам, вядучым інжынерам у Ерэванскім навукова-даследчыцкім інстытуце матэматычных машын, займаў пасаду намесніка галоўнага канструктара ЭВМ спецыяльнага прызначэння «Карунд». У 1960 годзе Г. Д. Смірноў пачаў працаваць на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын, з 1972 года ў Навукова-даследчым інстытуце электронных вылічальных машын, дзе ў 1971—1998 гадах займаў пасады першага намесніка дырэктара і намесніка дырэктара па навуковай рабоце.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 80[2] навуковых прац па структуры, архітэктуры, надзейнасці вылічальных машын, сістэм і комплексаў. Адзін з вядучых распрацоўшчыкаў архітэктуры, структуры і сістэмы каманд ЭВМ сямейства «Мінск», намеснік галоўнага канструктара ЭВМ «Мінск-22» і «Мінск-32», навуковы кіраўнік работ па ЕС ЭВМ. Быў адным з ініцыятараў стварэння шэрагу вазімых і персанальных ЭВМ, намеснікам старшыні Савета галоўных канструктараў раду вазімых ЭВМ (РВ ЭВМ), намеснікам галоўнага канструктара РВ ЭВМ[2]. Уваходзіў у склад Беларускага падкамітэта Сусветнага камп’ютэрнага таварыства (IEEE Computer Society)[2].
Сярод апублікаванага:
- Марголин М. С., Надененко В. К., Смирнов Г. Д. Электронная вычислительная машина «Минск-22». — Минск, Высшая школа, 1967.
- Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. Я. Пыхціным і В. У. Пржыялкоўскім);
- Электронная вычислительная машина ЕС-1022. — Мн., 1979 (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні
правіць- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983, 1988)
- ордэн «Знак Пашаны» (1976)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1970))
- Ленінская прэмія (1983)
- Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1976)
- Ганаровы радыст СССР
- медалі
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей (руск.)
Літаратура
правіць- Савік М. П. Смірноў Генадзь Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).