Віктар Уладзіміравіч Пржыялкоўскі

вучоны

Віктар Уладзіміравіч Пржыялко́ўскі[1][2] (2 сакавіка 1930 — 23 жніўня 2016) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1984), Герой Сацыялістычнай Працы (1983).

Віктар Уладзіміравіч Пржыялкоўскі
Дата нараджэння 2 сакавіка 1930(1930-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2016(2016-08-23) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную адзнаку»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Серпухаў (Маскоўская вобласць). У 1953 годзе скончыў факультэт электравакуумнай тэхнікі і спецыяльнага прыборабудавання Маскоўскага энергетычнага інстытута. Працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245 на заводзе лічыльна-аналітычных машын, займаў пасады майстра, інжынера, старшага інжынера, начальніка лабараторыі, галоўнага канструктара спецыялізаванай электронна-вылічальнай машыны «Граніт»[3]. З 1956 года ў Нагінску — старшы інжынер, вядучы інжынер у вайсковай частцы № 06669 Маскоўскай ваеннай акругі, дзе прымаў удзел у распрацоўцы паўправадніковай ЭВМ.

Са жніўня 1959 па ліпень 1971 года працаваў у Мінску ў Спецыяльным канструктарскім бюро Завода вылічальных машын імя С. Арджанікідзэ. Займаў пасады начальніка лабараторыі, начальніка аддзела, з 1964 года — галоўны інжынер СКБ, потым намеснік дырэктара па навуковай рабоце—галоўны інжынер філіяла Навукова-даследчага цэнтра электроннай вылічальнай тэхнікі (НДЦЭВТ).

З 1971 года В. У. Пржыялкоўскі ў Маскве на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце—галоўнага інжынера НДЦЭВТ, з 1977 года дырэктар цэнтра і адначасова намеснік Генеральнага канструктара, з 1977 года Генеральны канструктар Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ). З 1986 года на пасадзе генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Персей» — дырэктар НДЦЭВТ, з 1990 года — Галоўны канструктар — навукова-тэхнічны кіраўнік НДЦЭВТ, з 1994 — галоўны навуковы супрацоўнік, начальнік лабараторыі ААТ «НИЦЭВТ»[3].

Памёр 23 жніўня 2016 года, пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

В. У. Пржыялкоўскі прымаў непасрэдны ўдзел і ў якасці Генеральнага канструктара кіраваў распрацоўкай ЭВМ «Минск-2» (1962), «Минск-23» (1966), «Минск-32» (1968), «ЕС-1020», быў галоўным канструктарам БЦВМ комплекса «Аргон». У час яго кіраўніцтва НДЦЭВТ былі распрацаваны бартавыя вылічальныя машыны А-17, А-40, Ц-100 інш.[3]

Сярод публікацый вучонага:

  • Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. Я. Пыхціным і Г. Дз. Смірновым);
  • Электронная вычислительная машина ЕС-1020. М., 1975 (у саўтарстве);
  • Технические и прогаммные средства Единой системы ЭВМ (ЕС ЭВМ-2). М., 1980 (разам з Ю. С. Ломавым).

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць