Вадзім Якаўлевіч Пыхцін

вучоны

Вадзім Якаўлевіч Пы́хцін[1] (руск.: Вадим Яковлевич Пыхтин; 7 лютага 1938 — 22 кастрычніка 1997) — вучоны і канструктар у галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1990). Брат А. Я. Пыхціна.

Вадзім Якаўлевіч Пыхцін
Дата нараджэння 7 лютага 1938(1938-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1997(1997-10-22) (59 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Паўлавіч Лапато
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Бобрынэць (Кіраваградская вобласць, Украіна). У 1955 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. З красавіка 1955 па красавік 1962 года працаваў у Пензенскім філіяле СКБ-245. З красавіка 1962 кастрычнік 1963 года працаваў на заводзе «Прамень» у Кішынёве, дзе кіраваў групай і займаў пасаду галоўнага інжынера. З 1965 (з 1971[1]) года В. Я. Пыхцін ў НДІЭВМ у Мінску, дзе ў 1987—1984 гадах займаў пасаду дырэктара. Адначасова ў 1973—1984 гадах — прафесар кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм Мінскага вышэйшага зенітнага ракетнага вучылішча.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па вылічальнай тэхніцы. Прымаў удзел у распрацоўцы ЭВМ «Урал», быў намеснікам галоўнага канструктара Адзінай сістэмы ЭВМ (ЕС ЭВМ), галоўным канструктарам перыферыйных прылад ЭВМ «Мінск» і ЕС ЭВМ, галоўным канструктарам ЭВМ ЕС7920. Аўтар шэрагу вынаходстваў[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Некоторые вопросы организации ЭВМ широкого применения: Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата технических наук. (05.252) / Ин-т точной механики и вычислит. техники АН СССР. — М.: [б. и.], 1970.
  • Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. У. Пржыялкоўскім і Г. Дз. Смірновым).

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць