Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын

(Пасля перасылкі з НДІЭВМ)

«Навуко́ва-дасле́дчы інстыту́т электро́нных выліча́льных машы́н» (НДІЭВМ) — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1958 года ў якасці Спецыяльнага канструктарскага бюро пры Мінскім заводзе ЭВМ. Размяшчаецца ў будынку (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін) па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155.

НДІЭВМ
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 15 лістапада 1958
Заснавальнікі Савет Міністраў БССР
Размяшчэнне Мінск
Ключавыя постаці Алег Сцепчанкоў, Анатоль Альховік[1]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя кадавальнік і счытвальнік бескантактных картак, камп’ютар, карта пашырэння, крыніца электрасілкавання, мацярынская плата, сістэмны блок, транзістарны ўзмацняльнік, турнікет, флэшнакапляльнік
Паслугі мадэрнізацыя ўзбраення
Абарот 7,011 млн руб[2] (2018 г.; $3,436‬ млн)
Аперацыйны прыбытак 0,967 млн руб (2018 г.; $0,474 млн)
Чысты прыбытак 0,712 млн руб (2018 г.; $0,349‬ млн)
Аўдытар «БелАўдытАльянс» (Мінск)[3]
Матчына кампанія «Агат - сістэмы кіравання»[4]
Даччыныя кампаніі База адпачынку «Вішнеўскае» (в. Беражныя, Мядзельскі раён), «Міжнародны дзелавы альянс»
Сайт niievm.by/by
Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын

На 2019 год прадпрыемства вырабляла: 1) камп’ютары з абаронай звестак ад недазволенага доступу (НДД) і ўцечкі праз пабочнае электрамагнітнае выпраменьванне і навядзенне (ПЭМВН), 2) сродкі прамысловай аўтаматыкі, 3) абсталяванне для аплаты праезду. Таксама «НДІ ЭВМ» ажыццяўляла мадэрнізацыю і рамонт узбраення[5].

Вырабы правіць

На 2019 год ААТ «НДІ ЭВМ» выпускала:

  • 3 віды ноўтбукаў — «ВМ2015», «ВМ2015-M1» і «ВМ2015.М2» (М3);
  • 4 віды планшэтаў — «ВМ2305», «ВМ2306.М», «ВМ2307» і «ВМ2307.М1»;
  • 5 відаў сістэмных блокаў — «ВМ2411.М1» для самахода, «ВМ2417.М1» для самахода і карабля, «ВМ3301» і «ВМ3302» для забаўляльнай сеткі «Сірыус-06М» у салоне пасажырскага самалёта, «ВМ3307» для беспілотніка;
  • 2 віды персанальных камп’ютараў — «ВМ2412» з 2 экранамі і «ВМ2422»;
  • панэльны камп’ютар «ВМ2431»;
  • 9 электронных прылад — аўтамат кадзіравання бескантактных смарт-картак  (укр.) («АК-БСК») з галандскім чыпамі «Міфарэ» (Эйндховен) для УП «Мінскі метрапалітэн», канвертар інтэрфейсу «ВМТ-010» для злучэння прылад сувязі з камп’ютарам, перанасны прыбор кантролю бескантактных смарт-картак «ПК-БСК-03» для праверкі праязных білетаў, прылада запісу і счытвання з БСК («ПЗС-БСК» або счытвальнік БСК), абаронены флэшнакапляльнік  (укр.) «ВМН850», мацярынская плата «НСА ВМК600», радыёлакацыйны адаптэр (РЛА), модуль мультыплекснага канала інфармацыйнага абмену (МКІА) для падключэння камп’ютара да экрана, аўтаматызаванае працоўнае месца ініцыялізацыі (АПМ-І) праз БСК з чыпам «Міфарэ»;
  • 3 віды турнікетаў — «Трыпод» для пропуску на прадпрыемства, «ПКА-К» для выхаду са станцыі метро, «АКП-2014» (аўтаматычны кантрольны пункт) для пропуску ў метро пры аплаце праезду;
  • 5 відаў крыніц электрасілкавання — разумна-ўзаемадзейная на 620 вольт-ампер, 3-канальная магутнасцю 145, 160 і 250 ват для персанальнага камп’ютара, шафа пераўтварэння частаты на 100 кілават «ШПЧ-100» для яе змянення з 50 да 400 гэрц, «ШПЧ-18» на 18 кілават, убудаваная бесперабойная на 30 ват;
  • 12 відаў малашумлівых высокачашчынных транзістарных узмацняльнікаў (МВТУ) — «МВТУ01.М1» для радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) «П-37» сантыметровага дыяпазону, «МВТУ02.М1» для радыёвышынямера «ПРВ-13»  (руск.), «МВТУ04» для РЛС «5Н64» на зенітным ракетным комплексе «С-300», «МВТУ05» для РЛС «19Ж6»  (руск.) дэцыметровага дыяпазону, «МВТУ07» для РЛС «5Н66М» на ЗРК «С-300», «МВТУ19» для РЛС П-19  (руск.) «Дунай» дэцыметровага дыяпазону, «МВТУ45» для «1РЛ220М» і «1РЛ237» на ЗРК «С-300», «МВТУ67А» для ЗРК «Аса», «МВТУ75Г» для ЗРК «Аса», «Куб» і МР-123, «МВТУ88Е.М1» і «МВТУ96» для ЗРК «Бук», «МВТУ98А» для станцыі навядзення «9С32»  (руск.) на ЗРК «С-300»[6].

Таксама «НДІ ЭВМ» мадэрнізаваў: станцыі радыёразведкі «Кальчуга», камандна-штабныя машыны (КШБ) «Бяроза» і радыёвышынямеры П-16 «Надзейнасць»[6].

Гісторыя правіць

 
ЭВМ «Мінск-22» (Чэхія, 2018 г.)

15 лістапада 1958 года Савет Міністраў Беларускай ССР зацвердзіў Пастанову № 749-55СС аб стварэнні Спецыяльнага канструктарскага бюро (СКБ) пры Мінскім заводзе электронных вылічальных машын (ЭВМ). У верасні 1960 года СКБ выпрабавала 1-ю лямпавую ЭВМ «Мінск-1», якую выпускалі да 1964 года. Мінскі завод ЭВМ вырабіў 230 машын «Мінск-1», у тым ліку мадыфікацыі «Мінск-11» у 1961 годзе і «Мінск-12», «Мінск-14» і «Мінск-16» у 1962 годзе. У 1962 годзе стварылі сямейства 1-й паўправадніковай ЭВМ у СССР — «Мінск-2». На яе аснове распрацавалі «Мінск-22», «Мінск-222», «Мінск-22М», «Мінск-26» і «Мінск-27». У 1964 годзе СКБ пераўтварылі ў самастойную навукова-даследчую ўстанову. У 1966 годзе стварылі 1-ю ў СССР машыну са знакавай логікай і пераменнай даўжынёй слова і каманды — «Мінск-23». У 1968 годзе распрацавалі «Мінск-32» для інжынернай справы, які выпускалі да 1975 года і які стаў найбольш распаўсюджанай ЭВМ у СССР. Агулам выпусцілі 2889 ЭВМ «Мінск-32». У 1970 годзе яе распрацоўшчыкаў, у тым ліку дырэктара Георгія Лапату і галоўнага інжынера Віктара Пржыялкоўскага, узнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 1969 годзе СКБ пераўтварылі ў Мінскую філію Навукова-даследчага цэнтра электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскве (РСФСР)[7].

У верасні 1971 года ў СКБ распрацавалі 1-ю мадэль Адзінай сістэмы ЭВМ  (руск.) — «АС-1020», што мела поўную праграмную сумяшчальнасць з амерыканскім камп’ютарам IBM «Сістэма/360»  (англ.). У 1972 годзе СКБ атрымала назву «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын» («НДІ ЭВМ»). Да канца выпуску ў 1975 годзе на заводах Беларускай ССР і Балгарыі вырабілі 800 машын «АС-1020». У 1975 годзе ў «НДІ ЭВМ» стварылі «АС-1022», што мела 4-кратна большую магутнасць за «АС-1020». Да 1982 года заводы Беларускай ССР выпусцілі каля 4000 ЭВМ «АС-1022». У 1977 годзе распрацавалі «АС-1035», які выпускалі да 1986 года. Агулам вырабілі звыш 2100 Э.ВМ «АС-1035». У 1983 годзе стварылі «АС-1036», што была ўдвая магутнейшай за «АС-1035». Да 1989 года выпусцілі 1866 «АС-1036». За 1971—1984 гады «НДІ ЭВМ» выпусціў звыш 9000 ЭВМ, якія склалі камп’ютараў у СССР. За 1984—1991 гады вырабілі звыш 150 000 ЭВМ 30 мадэляў, якія былі сумяшчальнымі з амерыканскімі персанальнымі камп’ютарамі «Інтэл» (Санта-Клара, штат Каліфорнія) і былі найбольш масавымі ў СССР[7].

У 1996 годзе «НДІ ЭВМ» стаў дзяржаўным прадпрыемствам. На 2003 год «НДІ ЭВМ» уключаў: даследчую вытворчасць; 2 асяродкі — 1) камп’ютарнай бяспекі і сертыфікацыі сродкаў вылічальнай тэхнікі, 2) стандартызацыі і менеджменту якасці; 5 навуковых аддзяленняў, з іх 2 вытворчых — 1) інжынернае, 2) мікраэлектронікі; 2 даследчыя — 1) матэматычнае, 2) электроннае; і адно тэхнічнае — ЭВМ, ПЭВМ і вылічальных комплексаў. Асноўнымі кірункамі дзейнасці было стварэнне: звышкамп’ютараў з кластарнай арганізацыяй, ахаваных і персанальных камп’ютараў, прыкладнога і сістэмнага праграмнага забеспячэння, прылад апрацоўкі звестак, кантролю доступу і шматузроўневай аховы, сродкаў аховы звестак і праектавання. На прадпрыемстве стварылі знешнія прылады і прылады дыягностыкі, перанасныя касавыя апараты. На 2003 год распрацавалі: аўтаматызаваную сістэму памежнага кантролю «АСПК-Дазор»; першы шэраг звышкамп’ютараў «Скіф»; 3 пакаленні пасажырскай аўтаматыкі для Мінскага метрапалітэна; аўтамабільныя, перанасныя і настольныя камп’ютары; ахаваныя камп’ютары для таемных звестак[7]. 30 снежня 2003 года быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь перадалі УП «НДІ ЭВМ». 16 студзеня 2009 года Мінскі гарвыканкам уключыў «НДІ ЭВМ» у якасці адкрытага акцыянернага таварыства ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрыемальнікаў за № 100219724. 21 верасня 2011 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь паставіла на ўлік за № 31 холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», у склад якога ўвайшоў «НДІ ЭВМ»[8].

Кіраўнікі правіць

Галоўныя інжынеры правіць

Зноскі

  1. "Кантакты". ААТ «НДІ ЭВМ». 2019. Праверана 25 ліпеня 2019. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. "Гадавая справаздача ААТ «НДІ ЭВМ» за 2018 год" [руская]. Сайт раскрыцця звестак эмітэнтаў каштоўных папераў Беларусі. 3 красавіка 2019. Праверана 25 ліпеня 2019. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  3. "Аўдытарскія высновы па бухгалтарскай справаздачнасці ААТ «НДІ ЭВМ» за 2018 год" (PDF) [руская]. Сайт раскрыцця звестак эмітэнтаў каштоўных папераў Беларусі. 3 красавіка 2019. Праверана 25 ліпеня 2019. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  4. "Холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»". ААТ «Агат — сістэмы кіравання». 2019. Праверана 25 ліпеня 2019. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын» ААТ(недаступная спасылка). Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  6. а б Прадукцыя(недаступная спасылка). ААТ «НДІ ЭВМ» (29 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.
  7. а б в У.Ф. Бычанкоў, Уладзімір Вітэр, Генадзь Смірноў. Электронных вылічальных машын НДІ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  8. Гісторыя прадпрыемства(недаступная спасылка). ААТ «НДІ ЭВМ» (29 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 25 ліпеня 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць