Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў
Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў (нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 г., вёска Злыднікі (цяпер Першамайка), Гарадоцкі раён) — беларускі паэт.
Генадзь Рыгоравіч Дзмітрыеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».
Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «Птушка Сінязорка» (1976), «Азярыны» (1980).
3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творы
правіць- Дзмітрыеў, Г. Азярыны: вершы / Г. Дзмітрыеў. — Мн., 1980. — 86 с.
- Дзмітрыеў, Г. Гарады на далонях: вершы / Г. Дзмітрыеў. — Мн., 1974. — 78 с.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дзмітрыеў Генадзь // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 341—342.