Генадзь Сцяпанавіч Ларкін

Генадзь Сцяпанавіч Ларкін (1 студзеня 1932, г. Саратаў) — беларускі і расійскі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971).

Генадзь Сцяпанавіч Ларкін
Дата нараджэння 1 студзеня 1932(1932-01-01) (92 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1971)
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1955 годзе, аспірантуру ў 1962 годзе. Працаваў у Чыце, Пермі, з 1971 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1977-га — загадчык аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: серыя індывідуальных дамоў у Чыце (1956), інтэр’еры Дома культуры імя Маякоўскага ў Пермі (1958); у аўтарскім калектыве: генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны горада (1963), 14-павярховы адміністрацыйны будынак (1971) у Пермі, генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).

Аўтар больш як 100 навуковых прац, у т.л.: «Рэгуляванне рассялення ў буйных вузлах апрацоўчай прамысловасці» (1970), «Фарміраванне сістэм рассялення ў Беларускай ССР» (1974), «Комплексная раённая планіроўка» (1980), «Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў у вобласці рэгулявання рассялення на сучасным этапе» (1981).

Зноскі

Літаратура

правіць