Генры Пелхам
Генры Пелхам (англ.: Henry Pelham, 25 верасня 1694 — 6 сакавіка 1754) — 3-і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Генры Пелхам | |
![]() | |
Партыя: | |
---|---|
Адукацыя: | |
Дзейнасць: | палітык |
Член у: | |
Веравызнанне: | Царква Англіі |
Нараджэнне: | 25 верасня 1694[1] |
Смерць: | 6 сакавіка 1754[1][2] (59 гадоў) |
Пахаванне: | |
Бацька: | Thomas Pelham, 1st Baron Pelham[d] |
Узнагароды: |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і палітыка Томаса Пелхама, члена Палаты абшчын, а пасля Палаты лордаў, 1-га барона Пелхама. У 1717 годзе ён быў абраны ў Парламент ад горада Сіфард у Сасексе. З 1724 годзе Пелхам уваходзіў ва ўрад Роберта Уолпала (партыя вігаў) да яго адстаўкі ў 1742 годзе. Дзякуючы кааліцыі партый Пелхам у 1743 годзе быў абраны прэм’ер-міністрам, Першым лордам Казначэйства і канцлерам Казначэйства. Першы год рэальная ўлада належала дзяржаўнаму сакратару Джону Картэрэту, пазней важную ролю ў дзейнасці ўрада Пелхама граў яго старэйшы брат Томас Пелхам-Холс, 1-й герцаг Ньюкасл. У перыяд праўлення Пелхама Вялікабрытанія ўдзельнічала ў некалькіх войнах, у тым ліку вайне за аўстрыйскую спадчыну і некалькіх канфліктах у калоніях. Важнай падзеяй стала змена календара ў 1752 годзе: Вялікабрытанія прыняла грыгарыянскі каляндар, пачатак года быў перанесены з 25 сакавіка на 1 студзеня. Пасля смерці Пелэма прэм’ер-міністрам стаў яго брат Томас.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генры Пелхам
- ↑ 1,0 1,1 Henry Pelham // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Henry Pelham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.