Спенсэр Комптан
Спенсэр Комптан, граф Уілмінгтан (англ.: Spencer Compton, 1st Earl of Wilmington; 1673 — 2 ліпеня 1743) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, член партыі вігаў, член урада, пачынаючы з 1715 года і да сваёй смерці. Намінальна ў 1742—1743 гадах з'яўляўся прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, пры гэтым рэальна кіраваў краінай Джон Картэрэт, кіраўнік Таемнага савета.
Спенсэр Комптан | |
![]() | |
Партыя: | |
---|---|
Адукацыя: | |
Дзейнасць: | палітык |
Нараджэнне: | 1673[1][2][3] |
Смерць: | 2 ліпеня 1743[2][4] |
Пахаванне: | |
Бацька: | Джэймс Комптан[d] |
Жонка: | |
Аўтограф: | ![]() |
У студзені 1742 года ён змяніў Уолпала на пасадах першага лорда казначэйства і прэм'ер-міністра, хоць фактычна кіраваў урадам Джон Картэрэт. Здароўе Спенсэра Комптана пагоршылася і некаторыя рашэнні прымаліся без яго ведама. Ён заставаўся на пасадзе да самай сваёй смерці.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037380193 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Spencer Compton, 1st Earl of Wilmington // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Spencer Compton // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Spencer Compton earl of Wilmington Viscount Pevensey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.