Георгэ Геаргіу-Дэж
Георгэ Геаргіу-Дэж (рум.: Gheorghe Gheorghiu-Dej, нар. Георгэ Геаргіу; 8 лістапада 1901, Бырлад — 19 сакавіка 1965, Бухарэст) — румынскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Румыніі з 1948 і да сваёй смерці ў 1965.
Георгэ Геаргіу-Дэж | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Gheorghe Gheorghiu-Dej | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Ківу Стойка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Георгэ Апостал | ||||||
Пераемнік | Нікалае Чаўшэску | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Штэфан Фарыш | ||||||
Пераемнік | Георгэ Апостал | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петру Гроза | ||||||
Пераемнік | Ківу Стойка | ||||||
Нараджэнне |
8 лістапада 1901[1][2][…] |
||||||
Смерць |
19 сакавіка 1965[4][1][…] (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | рум.: Gheorghe Gheorghiu | ||||||
Дзеці | Дочкі: Васіліка і Канстанціна | ||||||
Партыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генеральны (першы) сакратар ЦК РКП у 1944—1954 і 1955—1965 (у 1954—1955 гэту пасаду займаў Георгэ Апостал). Прэм’ер-міністр Румыніі ў 1952—1955. Старшыня Дзяржрады Румыніі ў 1961—1965.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочага Тэнасе Геаргіу і яго жонкі Аны. Быў членам камуністычнай партыі Румыніі з 1930 года.
У 1933 годзе разам з Давідам Корнерам, Канстанцінам Дончэ і іншымі членамі РКП, быў асуджаны Бухарэсцкім судом за актыўны ўдзел у страйку чыгуначнікаў 1933 года[5]. Па прафесіі — чыгуначны электрык. Неаднаразова падвяргаўся зняволенню, пазней узначаліў у РКП «турэмную фракцыю».
У часы дыктатуры Антанеску знаходзіўся ў канцлагеры Тыргу-Жыу, адкуль, паводле афіцыйнай біяграфіі, нібы бег у жніўні 1944 разам з групай паплечнікаў (пазней, аднак, былі апублікаваны фатаграфіі вызваленых савецкімі войскамі зняволеных, на якіх выразна бачны прынамсі адзін з «уцекачоў» — Г. Апостал). Заняў пасаду генеральнага сакратара ЦК РКП у 1945 годзе, але атрымаў поўную ўладу ў партыі толькі ў 1952 годзе, калі яму ўдалося зняць з пасад Ганну Паўкер (неафіцыйнага лідара партыі ў паваенны перыяд) і прадстаўнікоў «маскоўскай фракцыі». Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя РНР.
Занепакоены рэформамі Хрушчова, ён пачаў праводзіць палітыку адноснай аўтаноміі Румыніі ў рамках Варшаўскага блока. У 1957 годзе з Румыніі былі выведзены савецкія войскі. У апошнія гады свайго кіравання ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з заходнімі краінамі, уключаючы ЗША.
Памёр 19 сакавіка 1965 года ад раку лёгкіх.
У Геаргіу-Дэжа былі дзве дочкі — Васіліка (1928—1987) і Канстанціна (нар. 1931)[6].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Gheorghe Gheorghiu-Dej // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gheorghe Gheorghiu-Dej // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б Георгиу-Деж Георге // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Георгиу-Деж Георге // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ С. Танасе. Dej — omul resentimentului Архівавана 10 кастрычніка 2007. («Magazin Istoric», 2002) (рум.)
- ↑ Astăzi se împlinesc 46 de ani de la moartea lui Gheorghe Gheorghiu-Dej | Libertatea.ro
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце «Яндэкс. Слоўнікі»(недаступная спасылка)
- Біяграфія на сайце ХРОНАС