Георгій Аляксандравіч Аксянёнак
Георгій Аляксандравіч Аксянёнак (18 лістапада 1910, Полацк — 26 лютага 1989) — юрыст, прафесар.
Георгій Аксянёнак | |
---|---|
Георгій Аляксандравіч Аксянёнак | |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1910[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1989[1] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, юрыст |
Навуковая сфера | Зямельнае права, права[2], economics of property rights[d][2] і real property law[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Леў Ісаакавіч Дэмба[d] |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У 1935 годзе скончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Працаваў у Галоўнай ваеннай пракуратуры Чырвонай Арміі, пракуратуры СССР, быў выкладчыкам Ташкенцкага юрыдычнага інстытута, загадчыкам сектара прававых праблем кіравання сельскай гаспадаркай Інстытута дзяржавы і права АН СССР.
У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў СССР», а ў 1955 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Зямельныя праваадносіны ў СССР».
З 1956 года — прафесар Вышэйшай школы МУС СССР. З 1966 года з’яўляецца членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.
Навуковая дзейнасць правіць
Г. А. Аксянёнкам апублікавана больш за 200 навуковых прац, многія з якіх маюць фундаментальны характар. Найбольш значныя з іх: «Права дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў СССР» (1950), «Зямельныя праваадносіны ў СССР» (1958), «Прававое становішча калгасаў у СССР» (1963), «Крытыка сучасных буржуазных аграрна-прававых тэорый» (1972).
Распрацоўваў праблемы зямельнага, воднага, грамадзянскага і калгаснага права[3].
Узнагароды правіць
Зноскі
Літаратура правіць
- Аксянёнак Георгій Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 13.
- Аксянёнак Георгій Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 9.
- Нарадзіўся ў Полацку // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 783.