Георгій Карлавіч Вагнер (6 (19) кастрычніка 1908, Спаск-Разанскі, Разанская губерня — 25 студзеня 1995, Масква) — савецкі і расійскі вучоны, філосаф, гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства і ганаровы грамадзянін горада Разані. Вядомы даследчык старажытнарускага мастацтва Ноўгарада, Суздаля, Пскова, Кастрамы, Уладзіміра, Разані.

Георгій Карлавіч Вагнер
Дата нараджэння 19 кастрычніка (1 лістапада) 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1995(1995-01-25)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя мастацтваў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

БіяграфіяПравіць

У 1930 годзе скончыў мастацка-педагагічны тэхнікум(руск.) бел. у Разані. З 1933 года працаваў у Разанскім абласным краязнаўчым музеі(руск.) бел.. У 1937 годзе быў арыштаваны і правёў дзесяць гадоў у Магаданскіх лагерах, працаваў на залатых капальнях Калымы. У 1947 годзе вярнуўся ў Разань, але праз два гады быў зноў арыштаваны і атрымаў адміністрацыйную спасылку ў Краснаярскі край, дзе працаваў у геалагічных партыях чарцёжнікам. Пасля рэабілітацыі паступіў на працу ў Інстытут археалогіі(руск.) бел. Акадэміі навук СССР на пасаду старшага лабаранта.

У 1968 годзе прадставіў да абароны кандыдацкую дысертацыю, але яму ў адмысловым парадку (з прычыны выключнай значнасці навуковых прац) была прысуджана ступень доктара мастацтвазнаўства.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Асноўны круг навуковых інтарэсаў — Уладзіміра-Суздальская архітэктура і манументальная скульптура, старажытнаруская скульптура XIV-пачатку XVI стагоддзяў, дойлідства Старажытнай Разані, агульныя пытанні тэорыі мастацтва. Аўтар шэрагу фундаментальных навуковых прац.

УзнагародыПравіць

У 1980 годзе ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР. У 1983 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. У 1992 годзе Разанскім гарадскім саветам прысуджана званне Ганаровага грамадзяніна горада Разані.

ПамяцьПравіць

Імя Г. К. Вагнера ў 1998 годзе прысвоена Разанскаму мастацкаму вучылішчу(руск.) бел., якое 4 снежня 2008 года адзначыла сваё 90-годдзе[3], і Спаскаму гісторыка-археалагічнаму музею.

Надзея Фёдараўна Высоцкая прысвяціла Г. К. Вагнеру сваю кнігу «Жывапіс барока Беларусі»[4].

ПублікацыіПравіць

Зноскі

  1. Georgij Karlovič Vagner // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Родной город. Рязанский городской портал — По улицам Рязани прошли… тюбики с краской (05.12.2008) (руск.) 
  4. Аўтар-складальнік Н. Ф. Высоцкая. Жывапіс барока Беларусі. — Мн.: БелЭН, МФКД.2003. — 304 с. — (:с іл.). — ISBN 985-454-195-9.

ЛітаратураПравіць

  • Вагнер Георгий Карлович: Некролог // Знамя: Спасск. — 1995. — 1 февр.
  • Бабий А. Н. Потомок чудотворцев // Благовест. — 1995. — 2. — С. 8.
  • Вагнер Георгий Карлович / С. В. Чугунов, А. Н. Бабий // Рязанская энциклопедия: В 2-х томах / Гл. ред. В. Н. Федоткин. — Рязань: Пресса, 1999. — Т. 1. — С. 146.
  • Художники Рязанского края XIX—начала XXI веков: Биобиблиографический словарь / ГУК «Рязанский государственный областной художественный музей им. И. П. Пожалостина». Комитет по культуре и туризму Рязанской области. — Рязань: Б.и., 2010. — С. 34-36. — 250 с. — 500 экз. (обл.)

СпасылкіПравіць