Георгій Пятровіч Давідзюк

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Георгій Пятровіч Давідзюк (нар. 5 ліпеня 1923, в. Камень-Шляхецкі, Палескае ваяводства, Польшча) — беларускі сацыёлаг, прафесар, заслужаны работнік БДУ, стваральнік першага ў СССР «Слоўніка прыкладной сацыялогіі».

Георгій Пятровіч Давідзюк
Дата нараджэння 5 ліпеня 1923(1923-07-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 2020(2020-11-10) (97 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера сацыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты медаль ВДНГ
Сайт bsu.by/main.aspx?guid=64…

Біяграфія

правіць

Георгій Пятровіч Давідзюк нарадзіўся ў Польшчы, у вёсцы Камень-Шляхецкі 5 ліпеня 1923 года. Да вайны ён скончыў 2 класа гімназіі ў Кобрыне. Потым пачалася вайна. Георгій Пятровіч пайшоў на фронт. У 1942 годзе ўзначаліў аддзяленне партызан і атрымаў першае раненне ў адкрытым баі з нямецкай ротай пад Ганцавічамі У маі 1943 года быў прыняты ў партыю. У гэтым жа годзе стаў камандзірам партызанскай роты. У 1944 годзе падчас штурму пераправы ў в. Зарэчча атрымаў сур’ёзнае раненне і быў спісаны з фронту.

Пасля вайны працаваў у адміністрацыйных установах, у тым ліку быў загадчыкам аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе, у педінстытуце. У 1961 г. У свет выйшла першая кніга Г. П. Давідзюка  «Асноўныя рысы сучаснага рэвізіянізму», якую моцна раскрытыкавалі ў праўладнай югаслаўскай газеце «Барацьба»,  абвінавачваючы ў паклёпе на югаслаўскае кіраўніцтва, у тым ліку і на Іосіпа Броз Ціта. У 1952 г. Г. Давідзюк скончыў Мінскі педагагічны інстытут ім. М. Горкага.

Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1959) перайшоў на навуковую працу. З 1962 па 1973 г. працаваў у Інстытуце філасофіі АН Беларусі загадчыкам аддзела сацыялагічных даследаванняў. У 1967 г. Г. П. Давідзюк выступае адным з стваральнікаў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў. У 1968 г. у свет выйшла яго кніга "Крытыка тэорыі адзінага індустрыяльнага грамадства ", якая атрымала высокую ацэнку маскоўскіх сацыёлагаў. У 1969 г. Георгій Пятровіч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Крытыка тэорыі» адзінага індустрыяльнага грамадства ". У 1973 г. Г. П. Давідзюк перайшоў на працу ў БДУ.

Кіраваў кафедрай філасофіі гуманітарных факультэтаў, а так сама праблемнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў. Актыўна змагаўся за арганізацыю афіцыйнай падрыхтоўкі прафесійных сацыёлагаў ў БДУ. І яго барацьба не прайшла бясследна : ужо ў пачатку 1973/74 навучальнага года на філасофскім аддзяленне было арганізавана дзве групы: філасофская і сацыялагічная. Аднак на філасофскім аддзяленні востра адчувалася патрэба ў прафесійных падручніках. Менавіта гэтая праблема натхніла Г. П. Давідзюк напісаць спецыялізаваныя падручнікі: «Уводзіны  ў прыкладную сацыялогію» (1975) і «Прыкладная сацыялогія» (1979).

Давідзюк вёў актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Ім напісаны і выдадзены больш за 150 навуковых прац, а так сама за сваю навукова-настаўніцкую  кар’еру Г. П Падрыхтаваў 48 кандыдатаў навук, 12 з якіх потым сталі дактарамі філасофскіх і сацыялагічных навук. Аднак найбольш найважнейшым вынікам яго навуковай дзейнасці з’яўляецца напісанне ў 1984 г. першага ў СССР «Слоўніка прыкладной сацыялогіі» .За усе свае заслугі ён быў узнагароджаны Залатым медалём ВДНГ СССР, а так жа трыма граматамі Вярхоўнага Савета БССР за актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць .

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць

У дадзеным спісе прадстаўлены толькі асноўныя працы Георгія Пятровіча Давідзюка:

  •     Сацыяльныя змены працоўнага класа Беларусі. — Мн., 1965 (у суаўт.).
  •     Сацыяльныя змены сялянства Беларусі. — Мн., 1966 (у суаўт.).
  •     Крытыка тэорыі «адзінага індустрыяльнага грамадства». — Мн., 1968
  •     Структура савецкай інтэлігенцыі. — Мн., 1970 г. (у суаўт.).
  •     Сацыяльныя праблемы вёскі. — Мн., 1971 (у суаўт.).
  •     Праблемы «масавай культуры» і масавай камунікацыі. — Мн., 1972 г. (у суаўт. З В. С. Баброўскі).
  •     Слоўнік прыкладной сацыялогіі. — Мн., 1975 (пад агул. Рэд.)
  •     Ўвядзенне ў прыкладную сацыялогію. — Мн., 1975.
  •     Сацыяльны эфект спаборніцтвы. — Мн., 1976 (у суаўт.).
  •     Метадалагічныя асновы сацыяльнага кіравання. — Мн., 1977 (у суаўт.).
  •     Студэнт і яго дзейнасць. — Мн., 1978 (у суаўт.).
  •     Прыкладная сацыялогія. — Мн. 1979.
  •     Socjologia stosowana i osobowaśé. Czlwiek i światopoglad, 1979, N 10.
  •     Sociological research in the Byelorussian S.S.R. International social sciense journal, 1978, Vol. XXX, N 2.
  •     The Universities and the Constraction of New Education Home. Higher Education in Europe, 1991, Vol. XVI, N 4.
  •     Universities in the Higher Education System. Today and Tomorrow, Kraków 1990.
  •     Sociocultural community of Polish and Belarus peoples. The Neighbourhood of cultures. Warszawa 1994.

Спасылкі

правіць
  1. Давидюк, Г. П., Данилов, А. Н. Динамизм и оптимизм — жизненное кредо профессора Г. П. Давидюка Архівавана 9 кастрычніка 2017.. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  2. Балашенко [и др.]; редколлегия : В. И. Стражев [и др.] Памяць и слава: Белорусский государственный университет в годы Великой Отечественной войны. 1941—1945 / В. И. Стражев. — Минск: БГУ, 2005. — С. 151.
  3. «Такі малакасос, а ўжо камандзір роты. Чаму?» — Унiверсiтэт Архівавана 11 верасня 2017. (be-BY). www.gazeta.bsu.by. Проверено 19 июля 2017.
  4. Данилов А. Н. Легендарный профессор Г. П. Давидюк: большой труженик, воин и учитель Архівавана 9 кастрычніка 2017.. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  5. Бабосов Е. М. Доброе слово о коллеге и друге Архівавана 9 красавіка 2020.. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  6. Бурова, С. Н. О Георгии Петровиче Давидюке Архівавана 10 красавіка 2020.. ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::Социология. Минск : БГУ (2013).
  7. БГУ. Заслуженные работники Белорусского государственного университета.