Акцябр (Кобрынскі раён)
вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Камень-Шляхецкі)
Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь, да 1939 года Камень Шляхецкі) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета.
Вёска
Акцябр
| ||||||||||||||||||||||||||||
У 1940—1954 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Антопальскага раёна. У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Варатынічы[2].
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 18 км ад горада Кобрын, за 70 км ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец[3].
Славутасці
правіць- Свята-Пакроўская царква (1937)
Насельніцтва
правіць- 1995 год — 1081 жыхар, 461 двор[3].
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр (Кульчыцкі) (1826—1888) — дзеяч праваслаўнай царквы, епіскап Туркестанскі, Кастрамскі і Галіцкі.
- Андрэй Андрэевіч Карпук (нар. 1944) — беларускі матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974), прафесар (1993).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ а б БелЭн 1996.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцябр (Кобрынскі раён)