Аляксандр (Кульчыцкі)

Епіскап Аляксандр (свецкае імя Андрэй Міхайлавіч Кульчыцкі; 1826, в. Камень-Шляхецкі, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 16 снежня 1888, г. Кастрама) — дзеяч Праваслаўнай Царквы, епіскап Туркестанскі, Кастрамскі і Галіцкі.

Аляксандр
Адукацыя
Дзейнасць святар
Нараджэнне 1823[1]
Смерць 28 снежня 1888(1888-12-28)

Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і святара. Атрымаў імя Андрэй у гонар святога апостала Андрэя Першазванага.

Навучаўся ў Літоўскай духоўнай семінарыі (1841—1847). 26 верасня 1847 года пасвячоны ў свяшчэнніка Петрапаўлаўскай царквы ў Кобрыне. Назначаны настаўнікам гарадскіх вучылішч.

У 1852 годзе аўдавеў. Па правілах таго часу, удовін святар для таго, каб працягваць сваё служэнне, павінен быў прыняць манаскі пострыг. 8 лістапада 1852 года прыняў манаства і атрымаў манаскае імя Аляксандр.

У 1853 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. 14 мая 1857 года скончыў курс акадэміі са ступенню кандыдата багаслоўя.

У лістападзе 1857 года быў залічаны ў Пекінскую духоўную місію выкладчыкам славянскай мовы. Місія з’яўлялася культурным цэнтрам па вывучэнні гісторыі і культуры Кітая, у перыяд з 1852 па 1866 года ў Расіі выйшлі чатыры тамы «Трудов членов Духовной миссии в Китае». Выкладаў у Албазінскім вучылішчы, якое было створана кітайскім урадам для вывучэння еўрапейскіх моў. Падчас сямігадовага знаходжання ў Кітаі вывучаў традыцыі і побыт гэтай краіны. Адным са значных яго жыццёвых дасягненняў з’яўляецца складанне руска-кітайскага слоўніка.

У 1864 годзе звольнены з місіі, атрымаў водпуск з пенсіёнам. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў інспектарам Полацкай духоўнай семінарыі (1866). 20 красавіка 1869 года ўзведзены ў сан архімандрыта.

У 1871 годзе некалькі месяцаў служыў у Санкт-Пецярбургу — «череда священнослужения и проповеди». З лістапада 1871 года — настаяцель Мікалаеўскай царквы пасольства Расіі ў Рыме.

У 1878 годзе ў саборы Аляксандра-Неўскай лаўры быў пасвячоны ў епіскапа Туркестанскага. У 1881 годзе заснаваў пры возеры Ісык-Куль Свята-Троіцкі мужчынскі манастыр.

28 сакавіка 1882 года ўзнагароджаны ордэнам святой Ганны I ступені. З сакавіка 1883 года — епіскап Кастрамскі і Галіцкі. Аўтар прац па гісторыі царквы, геаграфічных нататкаў і інш.

Памёр 16 снежня 1888 года, пахаваны ў Кастрамскім Іпацьеўскім манастыры.

Працы правіць

  • Брак у китайцев / Александр (Кульчицкий), иеромонах // Китайский благовестник. 1907. № 7-10 ; 1908. № 16/17, 23-26, 29-32 ; 1909. № 2-6. (Отдельный оттиск. Пекин, 1908).
  • Религиозно-нравственное состояние инородцев Туркестанского края и необходимость учреждения для них Православной Миссии / Александр (Кульчицкий), епископ // Православный благовестник. 1893. № 20. (Отдельный оттиск. Москва, 1893).
  • Несколько слов, поучений и речей /Александр (Кульчицкий), епископ. — Санкт-Петербург : [б. и.], 1887. — II, 201 с.
  • Внутреннее состояние униатской церкви в конце XVIII века / Александр (Кульчицкий). — Санкт-Петербург : [б. и.], 1858.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Черепица, Н. В. Кульчицкий Андрей Михайлович / Н. В. Черепица // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 515.
  • Чарапіца, В. М. Кульчыцкі Андрэй / В. М. Чарапіца // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 171.
  • Чарапіца, В. Кульчыцкі Андрэй (у манастве Аляксандр) / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 303.
  • Александр (Кульчицкий) // Русский биографический словарь : в 25 т. Санкт-Петербург ; Москва. 1896. Т. 1.
  • Александр. Преосвященный Александр Кульчицкий, православный миссионер (1826—1888) : жизнеописание / митрополит Астанайский и Казахстанский Александр. — Москва : [б. и.], 2012. — 304 с.
  • Кульчыцкі Андрэй Міхайлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 85-86. (Імёны на карце Кобрыншчыны).
  • 195 гадоў з дня нараджэння А. М. Кульчыцкага (1826) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021—2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 18.
  • Глазов, В. Преосвященный Александр Кульчицкий с православной миссией в Пекине, Риме и Туркестане / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2014. 10 июня (№ 20). С. 20.
  • Комаров Н. Свято-Троицкий миссионерский монастырь при озере Иссык-Куль в Туркестане / Н. Комаров // Православный благовестник. 1894. № 4, № 6, № 8. (Отдельный оттиск. Москва, 1894).
  • Кончина и погребение в Бозе почившего Преосвященнейшего Епископа Александра // Костромские епархиальные ведомости. 1889. № 1.