Георгіяс Васіліу

Гео́ргіяс Васас Васіліу (грэч.: Γιώργος Βασιλείου; 20 мая 1931, Фамагуста) — кіпрскі палітык, прэзідэнт Рэспублікі Кіпр з 28 лютага 1988 да 28 лютага 1993 года.

Георгіяс Васіліу
грэч.: Γιώργος Βασιλείου[1]
Yorgos Vasiliu 2021'de bir online etkinlikte konuşurken.png
3-і Прэзідэнт Кіпра
28 лютага 1988 — 28 лютага 1993
Папярэднік Спірас Кіпрыяну
Пераемнік Глафкас Клірыдыс
Нараджэнне 20 мая 1931(1931-05-20)[1][2] (90 гадоў)
Жонка Androula Vassiliou[d][3]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень Bachelor of Economics[d][1] і доктар эканамічных навук[1]
Дзейнасць палітык, эканаміст, прадпрымальнік
Узнагароды Памылка Lua у Модуль:Wikidata/Medals на радку 57: attempt to index field 'datavalue' (a nil value).

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і ўрача і члена цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі Кіпра, што прымаў удзел у Грамадзянскай вайне ў Грэцыі. Пасля гэтага сям'я жыла ў Будапешце (Венгерская Народная Рэспубліка), дзе Георгіяс Васіліу вучыўся ў Імрэ Надзя ва ўніверсітэце. У 1956 годзе, з-за паўстанні быў змушаны з'ехаць у Лондан, дзе завяршыў сваю адукацыю. У 1988 годзе, балатуючыся як незалежны кандыдат, перамог на прэзідэнцкіх выбарах Спіраса Кіпрыяну, а на наступных выбарах 1993 года прайграў Глафкасу Клірыдысу, пасля чаго заснаваў партыю Свабодны дэмакратычны рух. У 1996 годзе быў абраны старшынём партыі Аб'яднаныя дэмакраты. У 2001 годзе страціў месца ў парламенце, пасля таго, як у 2004 годзе план Кофі Анана (План Анана) па аб'яднанні Кіпра праваліўся на рэферэндуме, ён у 2005 годзе пайшоў у адстаўку з паста лідара партыі ў карысць Міхаліса Папапетру. У 19982003 гадах кіраваў перамовамі з Еўрапейскім Саюзам па ўступе Кіпра ў гэту арганізацыю. З 2008 года член Еўрапейскага савета па талерантнасці і ўзаемапавазе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 50 χρόνια κυπριακού κοινοβουλίουΒουλή των Αντιπροσώπων. — С. 51. Праверана 4 ліпеня 2019.
  2. Georgios Vassiliou // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Profile: Commissioner Androulla VassiliouEuropa. Праверана 26 ліпеня 2019.
  4. 4,0 4,1 Ιδρυτικό συνέδριο Праверана 21 ліпеня 2020.
  5. 5,0 5,1 Γιώργος Βασιλείου Праверана 21 ліпеня 2020.

СпасылкіПравіць