Георг Фрыдрых Цыбланд
Георг Фрыдрых Цыбланд (ням.: Georg Friedrich Ziebland; 1 лютага 1800, Рэгенсбург, Свяшчэнная Рымская імперыя — 24 студзеня 1873, Мюнхен, Германская імперыя) — нямецкі архітэктар.
Георг Фрыдрых Цыбланд | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1800[1][2] ці 1 лютага 1800[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1873[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Уплыў | Карл фон Фішэр[2] і Friedrich von Gärtner[d][2] |
Уплыў на | Johann Georg Müller[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГ. Ф. Цыбланд вывучаў архітэктуру ў мюнхенскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў пад кіраўніцтвам Карла фон Фішэра і Фрыдрыха фон Гертнера. Вучыўся разам з Ёзафам Даніэлем Альмюлерам, з якім і пасля сябраваў і працаваў разам. Цыбланд увайшоў у гісторыю архітэктуры ў першую чаргу за развіццё буйнааркавага стылю класіцызму. Найбольш ярка ён выяўлены ў яго тэракота-цагляных камбінацыях, падобных раннехрысціянскім і візантыйскім будынкам, што праявілася ў пабудаванай Цыбландам царквы Санкт-Баніфац у Мюнхене. Царква была ім створаная пад уплывам паездкі ў Італію, куды Цыбланда адправіў для вывучэння рымскай архітэктуры баварскі кароль Людвіг I.
Цыбланд быў прафесарам архітэктуры ў мюнхенскай Акадэміі і старэйшым дарадцам архітэктуры. У 1864 годзе ён быў узнагароджаны баварскім ордэнам Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» і прускім ордэнам «Pour le Mérite».
Выбраныя працы
правіць- 1820 — Заканчэнне мюнхенскага Палацавага тэатра
- 1839 — Заканчэнне каталіцкай царквы Багародзіцы у Мюнхене (пасля смерці Ё. Д. Альмюлера)
- 1838—1845 — царква абацтва Святога Баніфацыя ў Мюнхене
- 1838—1848 — будынак Дзяржаўнага антычнага збор у Мюнхене
- 1839—1850 — заканчэнне будаўніцтва замка Хоэншвангау
- 1849 — лютэранская царква Святога Паўла ў Мюнхен-Перлаху.