Герб Уваравічаў
Герб Уваравічаў — герб гарадскога пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2005 г. № 490.
Герб Уваравічаў | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2005 |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 20 кастрычніка 2005 |
Апісанне
правіцьГерб Уваравічаў уяўляе сабой выяву на чырвоным полі іспанскага шчыта на ўскрайкі чорнага колеру залатой уязной бярвеністай брамы.
Першае паселішча, гарадзішча і курганны магільнік, якія з'явіліся на месцы Уваравічаў, датуюцца VII ст. да н.э. — I ст. н.э. і адносяць да мілаградскай і зарубінецкай культур. Гарадзішча ўяўляла сабой вялікі насыпны, спецыяльна ўмацаваны вал, з трох бакоў акружаны ровам. Археолагі мяркуюць, што Уваравіцкае гарадзішча мела спецыяльна абсталяваны і ўмацаваны ўваход. Яшчэ ў 1873 г. было адзначана наяўнасць «уезду» ў выглядзе разрыву ў земляным вале, а таксама пляцоўкі перад ім[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Уваровичи (Буда-Кошелёвский район) Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Уваравічаў
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2005 г. № 490.