Глеб Юр’евіч Верашчагін
Глеб Юр’евіч Верашча́гін[1] (руск.: Глеб Юрьевич Верещагин; 14 красавіка 1899 — 5 лютага 1944) — вучоны ў галіне лімналогіі, гідрабіялогіі, доктар геаграфічных навук, прафесар.
Глеб Юр’евіч Верашчагін | |
---|---|
руск.: Глеб Юрьевич Верещагин | |
Дата нараджэння | 14 красавіка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1944 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гідролаг |
Навуковая сфера | геаграфія, лімналогія, гідрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
Альма-матар | Варшаўскі ўніверсітэт |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў вёсцы Гасцееўка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Мічурынскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1908 годзе скончыў Варшаўскую гімназію, у 1913 годзе — Варшаўскі ўніверсітэт. Быў прызначаны заштатным захавальнікам Заалагічнага музея Варшаўскага ўніверсітэта. З 1914 года на пасадзе малодшага заолага Заалагічнага музея Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1918 г. — малодшага захавальніка. З 1924 г. Г. Ю. Верашчагін па сумяшчальніцтву — вучоны сакратар Камісіі па вывучэнню возера Байкал, з 1929 г. — загадчык Байкальскай біялагічнай станцыяй, а з в 1930 г. яе дырэктар.
Памёр 5 лютага 1944 г. пахаваны на беразе Байкала, на могілках у пасёлку Лісцвянка (Іркуцкі раён Іркуцкай вобласці).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Вучонаму належаць працы па планктоне і прэснаводным ракападобным, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў Байкала, яго гідрабіялогіі, дынаміцы водных мас. Аўтар тэорыі марскога паходжання флоры і фаўны возера Байкал.
З’яўляецца аўтарам 286 навуковых прац, апошняя з іх — навукова-папулярны нарыс «Байкал», напісаная вучоным у апошнія дні жыцця[2].
У 1927 годзе Г. Ю. Вершчагін прымаў удзел у 4-м Міжнародным лімналагічным кангрэсе ў Рыме, на якім атрымаў медаль і дыплом і быў абраны членам Савета міжнароднага аб’яднання лімнолагаў[2].
ПамяцьПравіць
У Музеі земляробства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлены бронзавы бюст (скульптар Манашкін)[3].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ а б Глеб Юрьевич Верещагин (1889—1944) // Магия Байкала (руск.)
- ↑ Музей Землеведения МГУ (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 99. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).