Зрок
Зрок — успрыманне арганізмам навакольнага свету праз улоўліванне органамі зроку святла, якое адлюстроўваецца ці выпраменьваецца аб'ектамі святла. У працэсе эвалюцыі зрок удасканальваўся: ад здольнасці адрозніваць толькі святло ад цемры, напрыклад, у дажджавых чарвей, да разнастайнага аналізу адлюстравання. Вока чалавека ўспрымае святло з даўжынёй хвалі 380—760 нм.
На органы зроку ўсе прадметы уздзейнічаюць адбітымі або прамымі светлавымі прамянямі. Пад уздзеяннем энергіі святла ў палачках і колбачках сятчаткі вока адбываюцца фотахімічныя рэакцыі, узнікаюць электрычныя токі, якія выклікаюць нервовыя імпульсы, што перадаюцца па праводных шляхах зрокавага аналізатара да цэнтральнага коркавага аддзела мозга, дзе фарміруюцца зрокавыя адчуванні. Адрозніваюць зрок цэнтральны і перыферычны. Характарызуецца зрок вастрынёй. Нармальная вастрыня зроку — здольнасць адрозніваць 2 кропкі прадмета з вуглом паміж імі ў 1’. Да функцый зроку адносяць і бінакулярны зрок .
Літаратура
правіць- Зрок. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зрок