Гнаявік (род грыбоў)
Гнаяві́к, чарнільны грыб, благушка[1] (Coprinus) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Шампіньёнавыя (Agaricaceae), па іншых звестках[1][2] — Гнаявіковыя (Coprinaceae).
Гнаявік | |||||||||||||||||||||
Гнаявік белы (Coprinus comatus) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 1—14[1] см, у маладых грыбоў мае яйцападобную ці званочкавую форму, у старых — шыроказваночкавая ці распасцёртая, з прыўзнятым краем, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Колер белы, шэры, жаўтаваты. Часам на шапцы маюцца камякі. Мякаць шапкі тонкая, часам амаль адсутнічае. Пласцінкі свабодныя, спачатку белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоіднай формы, чорныя, непразрыстыя, гладкія ці шыпаватыя. Ножка цыліндрычная, гладкая, звычайна пустацелая.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьСапратрофы на ўгноенай глебе, гноі, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, парках, садах, на пашы. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку. Эфемеры — пладовыя целы існуюць некалькі гадзін ці дзён[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ MycoBank // International Mycological Association (IMA) (англ.)
Літаратура
правіць- Гапіенка В. С. Гнаявік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 91.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 142—144. — 192 с. — 60 000 экз.