Гомельская жаночая гімназія
Гомельская жаночая гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана 1 ліпеня 1882 года на базе жаночага пансіёна як 4-класная прагімназія, у 1897—1899 гадах адкрытыя 5—7-ы класы, у 1909 годзе — 8-ы педагагічны (з верасня 1917 агульна-адукацыйны клас). Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе. Былі падрыхтоўчы і паралельныя класы. Існавала за кошт платы за навучанне, сродкаў дзяржаўнага, гарадскога бюджэту, таварыства дапамогі бедным навучэнкам, заможных асоб. На 1 студзеня 1917 года было 19 класаў, каля 30 выкладчыкаў, 885 вучаніц.
Месцілася ў будынку па Мільённай вуліцы. Будынак гімназіі (вул. Білецкага, 6) захаваўся ў перабудаваны выглядзе.
Літаратура
правіць- Г. Сянькевіч. Гомельскія гімназіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Гомельская жаночая гімназія на Вікісховішчы |