Вуліца Білецкага (Гомель)
(Пасля перасылкі з Мільённая вуліца (Гомель))
Вуліца Білецкага (былая Мільённая) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля (Цэнтральны раён Гомеля). Названа ў 1919 годзе ў гонар М. С. Білецкага[1]. Працягласць 340 м, ад вуліцы Савецкай да вуліцы Пушкіна. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў забудоўвалася каменнымі дамамі, асабнякамі. У двары за домам па вуліцы Білецкага, 7 пачынаецца адзін з гомельскіх спускаў да ракі Сож — Баярскі (або Білецкі) спуск.
Білецкага вуліца Гомель | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Цэнтральны |
Працягласць | 350 м |
Ранейшыя назвы | Мільённая |
Назва ў гонар | Мікалай Станіслававіч Білецкі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перасякае вуліцы
правіцьНа вуліцы размешчаны
правіць- Адміністрацыя Цэнтральнага раёна
- Гомельскі дзяржаўны політэхнічны каледж
- Будынак духоўнага вучылішча
Галерэя
правіць-
Перспектыва ад Румянцаўскай вуліцы ў кірунку аптэкі Шляка.
-
Перспектыва ў кірунку «Паляўнічага дамка».
-
Жаночая гімназія.
-
З боку будучага Гогалеўскага сада.
-
Пры вуліцы Ліпавай.
Зноскі
- ↑ Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 107.