Будынак духоўнага вучылішча (Гомель)
Будынак духоўнага вучылішча — помнік архітэктуры класіцызму.
Будынак | |
Будынак духоўнага вучылішча | |
---|---|
52°25′40″ пн. ш. 31°01′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Джон Кларк |
Будаўніцтва | 1799—1819 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000010 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1799—1819 гг. у Гомелі на вуліцы Мільённай (сучасная вул. Білецкага, 11) як летні дом М. П. Румянцава. Архітэктар Дж. Кларк. З 1880 годзе ў будынку размяшчалася духоўная семінарыя.
Зараз у будынку размешчаны вучэбны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
правіцьСкладаўся з трох аб'ёмаў, пастаўленых на адной лініі: двухпавярховага драўлянага корпуса і злучаных з ім галерэямі двухпавярховых флігеляў. Корпус — прамавугольны ў плане будынак, на першым паверсе знаходзіліся две парадныя залы, на другім — жылыя пакоі. Галоўны фасад, быў вылучаны рызалітам з шасцікалонным порцікам дарычнага ордара і аздоблены балконам. Вокны першага паверху афармляліся паўкруглымі нішамі. Рызаліт, прасценкі першага паверху корпусу і сцены флігеляў былі апрацаваны гарызантальнай рустоўкай. У другой палове XIX ст. перабудаваны. Мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак (бакавыя крылы пабудаваныя ў 1960-я гады). Цэнтр галоўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму вылучаны магутнымі рызалітамі на галоўным і дваровых фасадах. Цэнтральны ўваход з казырком на двух слупах падкрэслены фігурным атыкам. Галоўны фасад дэкарыраваны сандрыкамі, лепкай (на атыку), падзелены гарызантальнай цягай на дзве часткі. Дваровыя фасады бакавых карпусоў апрацаваныя рустам, завершаныя карнізам. Унутраная планіроўка калідорная. На другім паверсе знаходзілася семінарская царква (цяпер актавая зала).
Галерэя
правіць-
З боку Ліпавай вуліцы.
-
З боку ракі Сож і Баярскага спуску.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак духоўнага вучылішча (Гомель)
- Будынак духоўнага вучылішча (Гомель) на сайце Radzima.org
- Будынак духоўнага вучылішча (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак духоўнага вучылішча (Гомель) на сайце «Архіварта»