Гомельскі завод пускавых рухавікоў

ААТ «Гомельскі завод пускавых рухавікоў ім. П. К. Панамарэнкі»[2]беларускае машынабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.

Гомельскі завод пускавых рухавікоў
Колькасць супрацоўнікаў
  • 530 чал.[1]
Матчына кампанія Мінскі маторны завод
Сайт gzpd.by

Гісторыя

правіць

У 1944 годзе ў Гомелі быў арганізаваны маторарамонтны завод. У 1945 годзе ўведзены ў эксплуатацыю маторазборачны і механічны, у 1947 годзе — маторны цэх. У 1959 годзе прадпрыемства рэканструявана і пераарыентавана на вытворчасць трактарных пускавых рухавікоў[3].

Першапачаткова завод падпарадкоўваўся Наркамату (з 1946 года — Міністэрству) земляробства БССР, станам на 1959 год знаходзіўся ў складзе ўпраўлення запасных частак і рамонтных прадпрыемстваў Савета народнай гаспадаркі БССР[4].

У 2003 годзе завод увайшоў у склад вытворчага аб’яднання «Мінскі маторны завод»[5]. Станам на 2008 год прадпрыемства закансервавала новую прамысловую пляцоўку, сканцэнтраваўшы абсталяванне на старой пляцоўцы. У 2008 годзе абмяркоўвалася магчымасць размяшчэння некаторых вытворчасцяў ЗІЛ на закансерваванай новай пляцоўцы[5].

Прадукцыя

правіць

Прадпрыемства вырабляе вузлы і запасныя часткі для сельскагаспадарчай тэхнікі (пускавыя рухавікі, рэдуктары), зварачныя электроды, тавары народнага спажывання. Вырабляюцца таксама прычапныя цыстэрны для харчовых вадкасцяў[6].

Крыніцы

правіць
  1. http://minprom.gov.by/otkrytoe-akcionernoe-obshhestvo-gomelskij-zavod-puskovyh-dvigatelej-imeni-p-k-ponomarenko-oao-gomelskij-zavod-puskovyh-dvigatelej-imeni-p-k-ponomarenko/
  2. Открытое акционерное общество "Гомельский завод пусковых двигателей имени П.К.Пономаренко". Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  3. Го́мельскі заво́д пускавы́х рухавіко́ў. 345 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  4. Гомельский завод тракторных пусковых двигателей Архіўная копія ад 13 чэрвеня 2020 на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  5. а б Найдет ли ЗИЛ свой бизнес-интерес в Гомеле?. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  6. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 20 чэрвеня 2022.

Спасылкі

правіць