Гомельшпалеры
Гомельшпалеры[1] — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў-вытворцаў шпалеры сярод краін СНД. Заснавана ў 1927 годзе. 1 кастрычніка 2009 адбылося аб’яднанне з ААТ «Беларускія шпалеры»[2]. З верасня 2013 называецца ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гомельшпалеры».
Гомельшпалеры | |
---|---|
Заснаванне | 1927 |
Размяшчэнне | |
Сайт | gomeloboi.by |
У 2023 годзе выпускаемая прадукцыя экспартавалася ў 10 краін. Асноўнымі імпарцёрамі прадукцыі сталі Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Кыргызстан, Малдова, Арменія, Азербайджан, Грузія, Балгарыя[3].
Гісторыя
правіцьЗавод заснаваны ў 1927 годзе. Першапачаткова ён павінен быў стаць каніфольным заводам; будаўніцтва вялося на дзяржаўныя сродкі. У 1929 годзе каніфольны завод аб’ядналі з мыльнай арцеллю; атрыманае прадпрыемства назвалі Навабеліцкім каніфольна-мыльным заводам[4]. У 1941 годзе прадпрыемства лічылася найбуйнейшым у СССР заводам па вырабе драўняна-кудзелістых пліт.
У 1944 годзе пачалося аднаўленне завода, разбуранага вайной[4]. У 1976 годзе былі выпушчаныя першыя шпалеры, вырабленыя метадам высокага друку. У 1982 годзе якасць прадукцыі павысілася, а ў 2002 годзе завод выпусціў першую партыю шпалер на вінілавай аснове.
У 2011 годзе было створана ўнітарнае прадпрыемства «Гомельшпалеры»[4].
У 2013 годзе на прадпрыемстве ўсталявалі абсталяванне кампаніі «Stork». Сталі выпускацца шпалеры на флізелінавай і папяровай аснове.
У 2023 годзе ААТ «ЦБК-Кансалт» было рэарганізавана і перайменавана ў філіял «Гомельшпалеры» ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры"»[4]
Сучаснасць
правіцьУ 2023 годзе прадпрыемства выпускала практычна ўвесь спектр відаў шпалер:
- гафрыраваны;
- вільгацятрывалыя;
- дуплекс;
- пенашпалеры (з ужываннем акрылавай пены);
- насценныя пакрыцці;
- вінілавыя.
На прадпрыемстве ўстаноўлены і асвоены сучасныя тэхналагічныя лініі вытворчасці вядучых сусветных брэндаў:
- Fischer & Krecke (Германія);
- Stork (Нідэрланды);
- Saueressig (Германія);
- Plamag (Германія);
- Frastan (Вялікабрытанія);
- Herbert Olbrich (Германія);
- Емегѕоп&renwick (Вялікабрытанія).
Таксама на прадпрыемстве дзейнічае станцыя змешвання фарбаў фірмы Fluid management, абсталяваная праграмным забеспячэннем нямецкай фірмы Gretag Macbeth, што дазваляе ствараць арыгінальныя каларыстычныя рашэнні, скарачаць час падрыхтоўкі фарбаў, а таксама забяспечваць дакладны паўтор каларыстык, стабільнасць і аптымальны расход друкаваных фарбаў.
Крыніцы
правіць- ↑ “Гомельшпалеры”: Мы не звальняем, а пераразмяркоўваем штат, каб усім было па 500 // Еўрадыё, 21 сакавіка 2017
- ↑ Новости компании . Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2013. Праверана 21 красавіка 2011.
- ↑ Оптовая сеть | Филиала "Гомельобои" ОАО "УКХ "Белорусские обои" (руск.). gomeloboi.by. Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ а б в г История | ОАО "ЦБК-Консалт" (руск.). gomeloboi.by. Праверана 17 красавіка 2024.
Публікацыі
правіць- «Гомельобои» выпустили партию экологически чистой продукции . // naviny.by. Праверана 30 сакавіка 2012.
- Налоги подкосили «Гомельобои» . // charter97.org. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2009. Праверана 30 сакавіка 2012.