Армавір (Арменія)

горад у Арменіі
(Пасля перасылкі з Горад Армавір, Арменія)

Армаві́р (арм.: Արմավիր, да 1932 — Сардарапа́т, да 1992 — Акцембера́н) — горад у Арменіі, адміністрацыйны цэнтр Армавірскай вобласці. Размешчаны ў Арарацкай даліне, у паўднёвай падэшвы гары Арагац.

Горад
Армавір
арм.: Արմավիր
Герб
Герб
Краіна
Марз
Каардынаты
Мэр
Рубен Хлхатян
Заснаваны
1931
Ранейшыя назвы
да 1932Сардарапат
да 1992Акцемберан
Горад з
Плошча
  • 8,51 км²
Вышыня цэнтра
870 ± 1 м
Насельніцтва
  • 38 635 чал. (2020)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
374 (237)
Паштовыя індэксы
0901–0918
Афіцыйны сайт
Армавір на карце Арменіі
Армавір (Арменія) (Арменія)
Армавір (Арменія)

Недалёка ад сучаснага горада знаходзяцца руіны старажытнага Армавіра — першай сталіцы Армянскага царства. У армянскай традыцыі выкладзенай Маўсесам Харэнаці, горад быў заснаваны Арамаісам, унукам Хайка, легендарнага прабацькі армянскага народа. Старажытны Армавір да пачатку II стагоддзя да н. э. быў сталіцай Арменіі.

Гісторыя правіць

Старажытная гісторыя мясцовасці звязана з былой сталіцай Айрарацкага царства — старажытным Армавірам. У антычныя часы Армавір знаходзіўся пад уладай Селеўкідаў (у 200—190 гг. да н. э.), затым Вялікай Арменіі (190 да н. э. — 428 н. э.), часам падвяргаючыся акупацыі рымлянамі і парфянамі, а пасля падзення Вялікай Арменіі ў 428 годзе ўвайшоў у склад дзяржавы Сасанідаў. У 645 годзе Армавір быў заваяваны арабамі.

Сучаснае паселішча ўзнікла як сельскі населены пункт Сардарабад (у армянскай транскрыпцыі — Сардарапат); ў яго назве персідскі тытул і асабістае імя Сардар («пераможца, галоўнакамандуючы») і абад — іран. «горад».

21—29 мая 1918 года, у Першую сусветную вайну, каля Сардарапата адбылася вялікая бітва паміж войскамі Асманскай імперыі і Армянскага нацыянальнага савета, якая завяршылася перамогай армянскага боку. Перамога ў бітве была лёсавызначальнай для армян, бо спыніла рух турэцкіх войскаў на Ерэван і дазволіла 28 мая 1918 года абвясціць незалежнасць Арменіі.

У 1932 годзе пасёлак быў перайменаваны ў Акцемберан, у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі. У 1947 годзе ён атрымаў статус горада[2]. Пасля распаду СССР горад быў перайменаваны ў гонар старажытнага Армавіра, які знаходзіўся непадалёк.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. http://armstat.am/file/article/nasel_01.07.2016.pdf
  2. Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь: Свыше 5 000 единиц / Отв. ред. Р. А. Агеева. — М.: «Русские словари», 1998. — С. 160. — 372 с. — ISBN 5-89216-029-7.