Аяча

(Пасля перасылкі з Горад Аяча)

Аяча (фр.: Ajaccio, карс.: Aiacciu) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсіка, які належыць Францыі. Цэнтр дэпартамента Паўднёвая Корсіка. Знаходзіцца на заходнім беразе вострава ў жывапіснай бухце на рацэ Гравона.

Горад
Аяча
фр.: Ajaccio, карс.: Aiacciu
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Aiacciu View 1.jpg
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
82,03 км²
Вышыня цэнтра
38 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
65 542 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
495
Паштовы індэкс
20000
Афіцыйны сайт
ajaccio.fr (фр.) 
Аяча на карце Францыі
Аяча (Францыя)
Аяча

ГісторыяПравіць

Час узнікнення лацінскага паселішча Аякс (Ajax), якое стаяла ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявеччы ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аяча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэзскага банка Святога Георгія. На працягу першых дзесяцігоддзяў гэта была ўмацаваная калонія Генуэзскай рэспублікі, карсіканцам тут сяліцца забаранялі. У 15531559 гады горад знаходзіўся пад французскай акупацыяй. Аяча ўвайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзе[2].

У Аяча нарадзіўся Напалеон Банапарт.

ЭканомікаПравіць

Аяча з'яўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.

Вядомыя асобыПравіць

  • Алізэ Жакатэ (нар. 1984) — спявачка, танцорка, фотамадэль, прадзюсар.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. Ajaccio (France). Encyclopædia Britannica Online.

СпасылкіПравіць