Белы (горад)
горад у Расіі
(Пасля перасылкі з Горад Белы)
Бе́лы — горад у Цвярской вобласці Расіі, на рацэ Обша. Адміністрацыйны цэнтр Бельскага раёна. Насельніцтва 3691 чал. (2009).
Горад
Белы
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад горада Цвер, за 20 км на мяжы са Смаленскай вобласцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава на лініі Ржэў — Вялікія Лукі.
ГісторыяПравіць
- XIII ст.: першыя згадкі, горад Смаленскага княства; пазней цэнтр удзельнага Бельскага княства.
- 1355: увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.
- пач. XVI ст.: адышоў да Вялікага Княства Маскоўскага.
- 1610: зноў у складзе Вялікае Княства Літоўскае, горад Смаленскага ваяводства.
- 2 мая 1625: атрымаў Магдэбургскае права і герб «у срэбным полі вобраз Святой Дзевы Марыі, Маці сына Божага».[2][3]
- 1654: заняты войскамі Маскоўскай дзяржавы, паводле ўмоў Андрусаўскага перамір’я (1667) застаўся ў яе складзе.
- 1726: цэнтр павета Смаленскай губерні.
- 1856: у Белым было 5 цэркваў, 1075 будынкаў, 132 крамы.
- 1918: увайшоў у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1 студзеня 1919: адпаведна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад БССР, цэнтр павету Смаленскага раёна.[4]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі перадалі Белы разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 1929: у Калінінскай (Цвярской) вобласці.
- 4 кастрычніка 1941 — 10 сакавіка 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Прамысловыя прадпрыемствы горада: ільнозавод, леспрамгас, філіял маскоўскага ПА «Станканармаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Турыстычная інфармацыяПравіць
У горадзе працуе Бельскі краязнаўчы музей.
Вядомыя асобыПравіць
- Сямён Мікалаевіч Крылоў (1892—1935) — расійскі рэвалюцыянер, удзельнік усталявання савецкай улады на Віцебшчыне.
Зноскі
- ↑ kartafx.ru - Карта города Белый .
- ↑ Белы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ А. Трусаў Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007
- ↑ Белый, уездный город Смоленской губернии // Белы (горад) // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Белый // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
ЛітаратураПравіць
- Грынявецкі В. Белы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 308. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Белы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Biełyj // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 217—218
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 57. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белы (горад)