Мурсія (горад)
Мурсія (ісп.: Murcia) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі, сталіца і самы буйны горад аўтаномнай супольнасці Мурсія, сёмы паводле колькасці насельніцтва горад у краіне. Мурсія размешчана на рацэ Рыа-Сегура, на паўднёвым усходзе Пірэнейскага паўвострава, мае мяккі клімат з гарачым летам, мяккай зімой, адносна малой колькасцю ападкаў. Мурсія была заснавана эмірам Кордавы Абд ар-Рахманам II у 825 годзе і сёння шырока вядома як курортны і ўніверсітэцкі горад.
Горад
Мурсія
Murcia
| ||||||||||||||||||||||||||
Клімат
правіцьМурсію называюць «гарачай патэльняй Іспаніі», яна акружаная гарамі і цыркуляцыя паветра вельмі слабая. Таму клімат Мурсіі характарызуецца прымаўкай: «seis meses de invierno y seis meses de infierno» («шэсць месяцаў зімы і шэсць месяцаў пекла»)
Гісторыя
правіцьГорад на месцы, дзе цяпер размешчана Мурсія, быў заснаваны кордаўскім эмірам Абд ар-Рахманам II у 825 годзе. Паводле планіроўнікі горад меў шырокую сетку арашальных каналаў з Сегуры, наяўнасць якой прывяла да пашырэння аграрнага сектару. У XII стагоддзі географ аль-Ідрысі апісаў Мурсію як густанаселены і добра ўмацаваны горад. Пасля распаду халіфату ў 1031 годзе Мурсія трапіла ў рукі кіраўнікоў, якія панавалі ў Альмерыі, Таледа і Севільі. Пасля распаду Альмаравідскай дзяржавы Мухамад ібн Марданіш зрабіў горад сталіцай незалежнага каралеўства. У гэты перыяд Мурсія стала квітнеючым горадам, знакамітым керамічнымі вырабамі, якія экспартаваліся ў Італію. Таксама ў Мурсіі развіваліся шоўкавая і папяровая вытворчасці, першая ў Еўропе. Багаслоў Ібн Арабі і паэт Ібн аль-Джынан былі народжаныя ў Мурсіі ў гэты перыяд.
У 1172 годзе Мурсія трапіла ва ўладу Альмахадаў і з 1223 па 1243 гады была сталіцай незалежнага каралеўства. Паводле Алькараскага дагавора 1243 года Альфонса X прызначыў Мурсію пратэктаратам, атрымаўшы выхад у Міжземнае мора. Мурсія ў сваю чаргу атрымала абарону ад Гранады і Арагона. Аднак горад быў хутка захоплены хрысціянамі, якія жадалі ўладкавацца ў месцы, дзе новая хрысціянская культура здолела бы выцесніць мусульман. Гэтак паўстала каралеўства Мурсія. З гэтай прычыны ў 1264—1266 гадах у горадзе ўспыхнула паўстанне. У 1296 годзе кароль Арагона Хаймэ II захапіў горад і ў 1304 годзе Мурсія канчаткова ўвайшла ў склад Кастыльскай кароны.
Насельніцтва
правіць
|
Славутасці
правіцьГалоўнай славутасцю горада з’яўляецца Мурсійскі сабор, які спалучае ў сабе мноства архітэктурных стыляў. Асноўная пабудова ставіцца да 1394—1465 гадоў і выканана ў стылі іспанскай готыкі. Званіца была пабудавана ў тры этапы. Ніжнія два ўзроўні былі пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя ў стылі Рэнесанс, трэці ўяўляе сабой змяшанне барока, ракако і неакласіцызму. Галоўны фасад, выкананы ў XVIII стагоддзі, з’яўляецца шэдэўрам іспанскага барока.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2001 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 5. — P. 642. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2002 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 311. — P. 45846. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2004 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2004. — вып. 314. — P. 42356. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2005 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2005. — вып. 287. — P. 39422. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2006 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2006. — вып. 312. — P. 46628. — ISSN 0212-033X
- ↑ III // Municipal Register of Spain 2007 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2007. — вып. 311. — P. 53566. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2008 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2008. — вып. 312. — P. 52072. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística Municipal Register of Spain 2009 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2009. — вып. 309. — P. 109453. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2010 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2010. — вып. 311. — P. 106195. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2011 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2011. — вып. 303. — P. 138416. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2012 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2012. — вып. 313. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2013 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2013. — вып. 311. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2014 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2014. — вып. 308. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2015 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2015. — вып. 301. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2016 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2016. — вып. 304. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2017 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2017. — вып. 316. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2018 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2018. — вып. 314. — P. 130903. — ISSN 0212-033X
- ↑ Cifras oficiales de población resultantes de la revisión del Padrón municipal a 1 de enero — National Statistics Institute. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2019 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2019. — вып. 311. — P. 141278. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2021 — 2021.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2022 — 2022. — Т. 90. — С. 1,235.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2024 — 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурсія (горад)
- Афіцыйны турыстычны сайт горада