Новы Арлеан

горад у ЗША
(Пасля перасылкі з Горад Новы Арлеан)

Новы Арлеан (англ.: New Orleans, фр.: La Nouvelle-Orleans) — горад ЗША, найбуйнейшы ў штаце Луізіяна, ля ўпадзення Місісіпі у Мексіканскі заліў.

Горад
Новы Арлеан
англ.: New Orleans
фр.: La Nouvelle-Orléans
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
 ЗША
Штат
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1718
Плошча
  • 906,099114 км²[2]
  • 907,043811 км² (1 красавіка 2010)[3]
Вышыня цэнтра
−2 м і 6 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 383 997 чал. (2020, 1 красавіка 2020)[4][5]
Часавы пояс
Тэлефонны код
985, 504
Паштовыя індэксы
70117
Афіцыйны сайт
nola.gov (англ.)
Новы Арлеан на карце ЗША
Новы Арлеан (ЗША)
Новы Арлеан

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1718 французамі на месцы індзейскага паселішча, названы ў гонар французскага рэгента Філіпа Арлеанскага. З 1722 адміністрацыйны цэнтр французскай калоніі Луізіяна. З 1762 пад уладай Іспаніі. У 1803 вернуты Францыі і куплены ЗША у складзе тэрыторыі Луізіяна. У 1805 атрымаў гарадскія правы. У 1812—49 сталіца штата Луізіяна. У час англа-амерыканскай вайны 8 студзеня 1815 каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва паміж амерыканскімі і англійскімі войскамі. У грамадзянскую вайну захоплены 24 красавіка 1862 федэральным флотам пад камандаваннем адмірала Д. Фарагута. У ХІХ ст. цэнтр гандлю і буйны марскі порт. Значны працэнт негрыцянскага насельніцтва паўплываў на культурную своеасаблівасць горада. На мяжы XIX і XX ст. тут узнік новаарлеанскі джаз.

Па перапісе 2000 г. у горадзе было 484 674 жыхароў (з агламерацыяй 1 337 726). Пасля разбуральнага ўрагану «Катрына» ўвосень 2005 г. яго насельніцтва скарацілася, па прыблізных ацэнках, больш чым удвая.

Адукацыя правіць

Дзейнічае Тулейнскі ўніверсітэт і інш.

Спорт правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць