Хомутаў

горад у Чэхіі
(Пасля перасылкі з Горад Хомутаў)

Хо́мутаў (чэшск.: Chomutov; Коматау, ням.: Komotau) — горад у Чэхіі, у раёне Хомутаў Усцецкага края. Чыгуначны вузел.

Горад
Хомутаў
чэшск.: Chomutov
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Край
Раён
АПП
Каардынаты
Прыматар
Даніэль Чэрні
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Коматау
Плошча
29,26 км²
Вышыня цэнтра
340 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
49 539 чалавек (2012)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
430 01
Аўтамабільны код
U (старыя CV)
Афіцыйны сайт
Карта раёна Хомутаў
Хомутаў на карце Чэхіі
Хомутаў (Чэхія)
Хомутаў

Гісторыя

правіць

Першапачаткова — чэшскі гандлёвы гарадок. З 1252 года ўладанне Тэўтонскага ордэна, у гэты перыяд Хомутаў быў цалкам анямечаны. У 1396 годзе Хомутаў атрымаў правы горада, а ў 1416 годзе быў прададзены Вацлаву IV, імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі. 16 сакавіка 1421 года горад быў разбураны табарытамі, у 1588 годзе тут пасяліліся езуіты. У 1605 стаў вольным каралеўскім горадам. Падчас Трыццацігадовай вайны двойчы, у 1645 і ў 1647, быў заняты шведамі.

Эканоміка

правіць

Дзейнічае буйны металургічны завод, развіта станкабудаванне, хімічная і харчовая прамысловасць. Вытворчасць гадзіннікаў, керамічнага посуду. Здабыча вугалю (горад размешчаны ў межах Паўночна-Чэшскага буравугальнага басейна).

Славутасці

правіць
  • Гатычныя цэрквы Св. Ігната і Св. Кацярыны
  • Краязнаўчы музей
  • Заапарк

Гарады-пабрацімы

правіць

Спасылкі

правіць