Грабава (Жыткавіцкі раён)
Гра́бава[1] (трансліт.: Hrabava, руск.: Грабово) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.
Вёска
Грабава
|
На поўначы мяжуе з лесам.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 78 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 20 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 311 км ад Гомелю.
Гідраграфія
правіцьТранспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якую перасякае злёгку выгінастая вуліца, з захаду да цэнтра галоўнай далучаецца просталінейная кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1839 годзе ў складзе маёнтка Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1850 годзе паблізу працаваў лесапільны завод. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся млын і карчма. У 1914 годзе салдаты запасной часткі разграмілі вінную краму.
Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 35 жыхароў. 37 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год — 113 гаспадарак, 218 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1850 год — 14 двароў.
- 1897 год — 194 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 32 двары, 263 жыхара.
- 1940 год — 120 двароў 502 жыхара.
- 1959 год — 652 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 113 гаспадарак, 218 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
правіць- Ф. А. Лахвіч — (нар. 12.4.1945 г.) хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000); член-карэспандэнт з 1994 года), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991). Дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гра́баў, м.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх