Гродзенскія дываны
Гродзенскія дываны — вырабы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, заснаваных А. Тызенгаўзам у другой палове XVIII ст. Адметныя высокай тэхнікай ткацтва і прыгажосцю. Кампазіцыі гродзенскіх дываноў (ворсавых і шпалер) складаліся з раскіданых па полі букетаў, перавязаных стужкамі, вазонаў і кошыкаў з кветкамі. Колеравая гама звычайна блакітная і залацістая. Раслінны арнамент ворсавых дываноў (букеты руж на светлым фоне) вызначаўся лёгкасцю формаў і гарманічнасцю колеравых спалучэнняў. Французскія майстры, якія працавалі на мануфактурах, пераймалі заходне-еўрапейскія ўзоры і стваралі дываны ў стылях барока і класіцызму. Часам у гродзенскіх дыванах трапляюцца ўзоры ў мясцовых арнаментальных традыцыях[1].
Зноскі
- ↑ Гродненские ковры // Гродно. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелЭн, 1989. — С. 163. — ISBN 5-85700-015-7.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).