Палацава-паркавы ансамбль Талстых (Грудзінаўка)

(Пасля перасылкі з Грудзінаўскі палац)

Палацава-паркавы ансамбль Талстых — палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя, размешчаны ў аграгарадку Грудзінаўка (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць).

Палацава-паркавы ансамбль
Палацава-паркавы ансамбль Талстых
53°38′04,59″ пн. ш. 30°28′48,33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Грудзінаўка
Архітэктурны стыль класіцызм
Заснавальнік Дзмітрый Аляксандравіч Талстой
Дата пабудовы першая палова XIX стагоддзя
Будынкі
палац • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000216шыфр 512Г000216
Стан закінуты
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Порцік палаца

Першым уладальнікам маёнтка быў Дзмітрый Аляксандравіч Талстой, брат П. А. Талстога. Маёнтак ён атрымаў пры раздачы беларускіх маёнткаў ад Кацярыны II і ператварыў Грудзінаўку ў квітнеючую фамільную сядзібу. У час вайны 1812 года, Дзмітрый Аляксандравіч быў губернатарам Магілёва з 1812 па 1813. Пахаваны ён быў у Грудзінаўскай царкве ў 1832 г..

Апошняй уладальніцай Грудзінаўкі была графіня Аляксандра Рыгораўна Талстая (народжаная Шчарбатава). Каля Грудзінаўкі ў 1899 г. на ўласныя сродкі пабудавала Рыжкоўскую бальніцу, якая захавалася да нашых дзён. У шпіталі працавалі лепшыя на той час урачы Магілёўскай губерні. Графіня Аляксандра Рыгораўна аплачвала працу медыцынскага персаналу з уласных сродкаў, кожны год прыязджала ў маёнтак і наведвала бальніцу разам са сваімі дзвюма дочкамі. У 1905 годзе з’яўлялася членам Быхаўскага павятовага камітэта Чырвонага Крыжа. Акрамя маёнтка ў Грудзінаўцы, у яе быў дом у Санкт-Пецярбургу, на вуліцы Махавой[ru]. Графіня Аляксандра Рыгораўна памерла і была пахаваная ў Парыжы ў 1925 г.

У Вялікую Айчынную вайну будынак сядзібы прыстасавалі пад шпіталь. Пасля вайны тут знаходзіліся сярэдняя школа, дзіцячы дом, санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на рэўматызм.

Маёнтак наведаў Аляксандр Мсціслававіч Талстой — аташэ па культуры пры французскім пасольстве ў Мінску.

Архітэктура правіць

 
Старое дрэва ў парку

Палац правіць

Будынак сядзібы ўяўляе сабой невялікі двухпавярховы палац з купалам (са шпілем), калонамі, параднай лесвіцай і адкрытай тэрасай з краявідам на парк. Да двухпавярховага будынку прымыкаюць дзве аднапавярховыя прыбудовы. Таксама да двухпавярховага будынку прымыкае паўцыркулярная двухпавярховая веранда.

Парк правіць

Перад сядзібай на плошчы ў 10 гектараў разбіты парк у англійскім стылі. Дрэвы ў парку — дубы, бярозы, хвоі, елкі, туя, сібірскі кедр. Акрамя гэтага, у парку прадстаўлена больш за 40 відаў раслін. Панскі дом размешчаны ў боку парку. У цэнтры парка — сажалка.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць