Грымі (Hyphessobrycon griemi) — від рыб сямейства харацыніды (Characidae) атраду харацынападобныя (Characiformes).

Грымі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphessobrycon griemi


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  162875
EOL  219057

Апісанне

правіць

Самцы могуць дасягаць 2,6 см у даўжыню[1]. У афарбоўцы цела пераважаюць карычнявата-чырвоныя фарбы. На баку бліскучая блакітная пляма, абмежаваная дзвюма цёмнымі. Плаўнікі чырвоныя, анальны па ніжнім краі з малочна-белай акаймоўкай.

Асяроддзе пражывання

правіць

Жыве ў трапічных кліматычных зонах у тэмпературных умовах паміж 23 °C — 28 °C.

Геаграфічнае распаўсюджанне

правіць

Сустракаюцца ў Паўднёвай Амерыцы: прыбярэжных рэках паміж Сан-Паўлу і Санта-Катарынай (Бразілія).

Харчаванне

правіць

Харчуецца чарвякамі, ракападобнымі і расліннымі рэчывамі.

Выкарыстанне

правіць

Завезена ў СССР у 1950-я гады. Гадуюць як акварыумную рыбу ў невялікіх акварыумах з мяккай застойнай вадой і багатай расліннасцю.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Fenner, Robert M.: The Conscientious Marine Aquarist. Neptune City, Nueva Jersey, Estados Unidos : T.F.H. Publications, 2001.
  • Helfman, G., B. Collette y D. Facey: The diversity of fishes. Blackwell Science, Malden, Massachusetts, Estados Unidos , 1997.
  • Hoese, D.F. 1986: . A M.M. Smith y P.C. Heemstra (eds.) Smiths' sea fishes. Springer-Verlag, Berlín, Alemania.
  • Maugé, L.A. 1986. A J. Daget, J.-P. Gosse y D.F.E. Thys van den Audenaerde (eds.) Check-list of the freshwater fishes of Africa (CLOFFA). ISNB, Bruselas; MRAC, Tervuren, Flandes; y ORSTOM, París, Francia. Vol. 2.
  • Moyle, P. y J. Cech.: Fishes: An Introduction to Ichthyology, 4a. edición, Upper Saddle River, Nueva Jersey, Estados Unidos: Prentice-Hall. Año 2000.
  • Nelson, J.: Fishes of the World, 3a. edición. Nueva York, Estados Unidos: John Wiley and Sons. Año 1994.
  • Wheeler, A.: The World Encyclopedia of Fishes, 2a. edición, Londres: Macdonald. Año 1985.
  • ITIS (en inglés)
  • AQUATAB.NET