Грыфаманія
«Грыфама́нія» — беларускі фестываль гітарнай музыкі, які праводзіцца з 1999 года. Адбываўся ў клубе «Акварыюм», ДК МТЗ і малай залі Палацу Рэспублікі. Заснавальнік фестывалю — Юрый Рашэтнікаў[1]. Фарматнымі жанрамі фестывалю з’яўляюцца рок, блюз, джаз, фламенка.
Грыфаманія | |
---|---|
Месца(ы) правядзення | Мінск |
Жанр(ы) | рок, блюз, джаз, фламенка |
Гісторыя
правіць13—14 кастрычніка 1999 года ў клубе «Акварыюм» журналіст Юрый Рашэтнікаў і гітарыст Ілья Шэўчык зладзілі двухдзённы фестываль.
Восьмы фестываль адбыўся 2 снежня 2006 года ў мінскім ДК МТЗ. У ім прынялі ўдзел Уладзімір Угольнік, Андрэй Вайцяхоўскі, Ірына Ігнацюк, «О’Спицын & Чермен», Ігар Піліпенка і «Новые джазеры», Юрый Несцярэнка і «White Night Blues», Аляксандр Грыгор’еў і «7even», Аляксандр Цалуйка і «Discovery».[2]
Дзевяты фестываль адбыўся 24 і 25 лістапада 2007 года ў ДК МТЗ. Выступілі дуэт Сяргей Анцішын і Аляксандр Церахаў, Уладзімір Ткачэнка, Ігар Волкаў і група «Сталіца», Уладзімір Любінскі & «B-Sendero», Юрый Віленчык & «Hush», Аляксандр Цалуйка & «Discovery», Аляксандр Грыгор’еў & «Hi-Tech Groove», Павел Кухта, Уладзімір Іваноў & «Трактор Буги Бэнд», George Lee Blake, Віталь Абрамовіч, Герман Ніканчук & Flamenco Brothers. Спецыяльным госцем фэсту быў Дзьмітры Малалетаў, «тэпінгавы» гітарыст з Расіі.[3]
Дзесяты фестываль адбыўся 22 і 23 лістапада 2008 года. У ім прынялі ўдзел Уладзімір Любінскі, Віталь Абрамовіч («Neuro Dubel»), заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым Віталь Макукін, Аляксандар Любчанка (Украіна). Арганізатары плануюць запрасіць Карласа Сантану і Джо Сатрыяні .[4]
Удзельнікі
правіць- Юрый Несцярэнка (Бялынічы)[5]
- Дзмітрый Малалетаў (Масква)
- Сяргей Чантурыя (Кіеў)
- гітарысты з Самары і Сімферопаля
- Ірына Ігнацюк
- Аляксандар Грыгор’еў
- Аляксандар Цалуйка (гітарыст каманды Кірыла Слукі)
- Уладзімір Угольнік (прафесар гітарнай музыкі)
- Сяргей Анцішын
- Уладзімір Ткачэнка
- Леанід Вярэніч
- Ігар Волкаў
- Уладзімір Любінскі
- Андрэй Вайцяхоўскі
Зноскі
- ↑ Нікалаеў, Дзмітрый (2011). "«Грыфаманія». Свята гітарнай музыкі" (PDF). Бярозка (6 (1000)): 61–63. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 сакавіка 2020. Праверана 2020-03-14.
- ↑ "«Грыфаманія-2006» – восьмая, не апошняя". Наша Ніва. 02.12.2006 / 11:37. Праверана 2019-11-23.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Рашэтнікаў, Юрый (06.11.2007). "Грыфаманія-2007". Музычная прастора Беларусі. Архівавана з арыгінала 14 лістапада 2019. Праверана 2019-11-23.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "«Грыфаманія»: у чаканьні Сантаны". ultra-music.com. 12.11.2008 в 1:37. Праверана 2019-11-23.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Юры Несьцярэнка(недаступная спасылка). Родныя вобразы. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2019. Праверана 22 лістапада 2019.