Уладзімір Пятровіч Угольнік
Уладзі́мір Пятро́віч Уго́льнік (15 ліпеня 1953, Мінск, Беларуская ССР — 15 снежня 2014, Мінск, Беларусь) — беларускі гітарыст, педагог[1].
Уладзімір Пятровіч Угольнік | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 2014 (61 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Гады актыўнасці | 1968 — 2014 |
Інструменты | гітара |
Жанры | рок-н-рол, рок, джаз |
Псеўданімы | «Угол» |
Калектыў | Верасы, Старик и Угол |
Супрацоўніцтва | Верасы, Praha Cirk Centrum, Cyrk Peniny, тэатр «Хрыстафор» |
Біяграфія
правіцьУ 1961 годзе паступіў у музычную школу па класе скрыпкі, у 1968 годзе — у музычнае вучылішча па класе альта. З 1968 года граў у біт-гуртах і вакальна-інструментальных ансамблях[2]. У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры па класе гітары. Працаваў з Віктарам Вуячычам, у ансамблі «Верасы», у аркестры Беларускага цырка, у аркестрах «Praha Cirk Centrum» і «Cyrk Peniny» (Польшча), музычным рэдактарам мінскага тэатра «Хрыстафор». З 2006 года з’яўляўся дацэнтам кафедры эстраднага мастацтва БДУКМ, дзе выкладаў гітару[3].
Памёр у 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска з-за хваробы сэрца.
Творчасць
правіцьПісаў музыку для тэатраў (Беларускі тэатр музычнай камедыі), тэлебачання, радыё, фільмаў, рэкламных ролікаў. На пласцінках былі выдадзены два альбома «Дневные сны» (1998) і «Задушевный рок-н-ролл» (2005), якія былі запісаны ў дуэце з Таццянай Каненковай. Разам з гітарыстам Генадзем Старыкавым стварыў творчы дуэт «Старик и Угол»[4]. З’яўляўся удзельнікам джазавых і рок-фэстаў у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Латвіі. Граў сольныя канцэрты аўтарскай музыкі[5]. У інтэрв’ю тэлеканалу СТБ адзначаў[6]:
Цяпер больш папулярная электрычная гітара. Але я б не сказаў, што класічная гітара не папулярная. Я зараз маю вельмі цесныя зносіны з Мінскім клубам гітарыстаў і магу сказаць, што вельмі шмат маладых людзей займаюцца класічнай гітарай. Я вымушаны быць у курсе апошніх гітарных падзей. Трэба ісці ў нагу з часам, інакш я адразу страчу аўтарытэт. Калі мне зададуць пытанне і высветліцца, што я чагосьці не ведаю, то гэта будзе мінус. |
Дыскаграфія
правіць- «Дневные сны» (1998)
- «Владимир Угольник №2» (2001)
- «Задушевный рок-н-ролл» (2005)
Бібліяграфія
правіць- Фарміраванне прафесійных якасцей будучых эстрадных выканаўцаў у працэсе сумеснай дзейнасці кафедры мастацтва эстрады і Маладзёжнага тэатра эстрады / У. П. Угольнік, В. П. Раінчык // Сацыяльна-гуманітарныя навукі ў сістэме вышэйшай школы : матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыі (5—6 лютага 2002 г.). — Мінск, 2003. — С. 211—215.
- Д.П. УГОЛЬНІК УЛАДЗІМІР (Угольник Владимир, Ukhollnik Uladzimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 308–309. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
- Гітара сама не зайграе / Уладзімір Угольнік ; гутарыў Алесь Кірыковіч // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 10 сакавіка. — С. 10.
- Гитарозавр / Владимир Угольник ; беседовала Татьяна Батюк // Минский курьер. — 2006. — 11 октября. — С. 13.
- Гитарная атака Владимира Угольника / беседовал А. Зотов // Знамя юности. — 1999. — 16 марта.
- КраеУгольная гитара Беларуси / Владимир Угольник ; беседовала Марина Тихомирова // Jazz-квадрат. — 2007. ― № 6. ― С. 22―24.
Зноскі
- ↑ Умер знаменитый белорусский гитарист Владимир Угольник . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 снежня 2014). Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Угольник, Владимир Петрович (музыкант ; род. 1953) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ ihar. "Хождения по року" или "why don't we do some boogie-woogie?" (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (30 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
- ↑ Сямашка, Віктар. !OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (Аўдыёпрэзэнтацыя) . Тузін Гітоў (27 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020. Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ Владимир Петрович Угольник . Иллюстрированный биографический энциклопедический словарь «Гитаристы и композиторы». Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Владимир Угольник: Если у меня забрали бы гитару, у меня был бы огромный стресс(недаступная спасылка). СТБ (11 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2018. Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)