Гульбедзін Хекмаціяр

Гульбедзін Хекмаціяр (пушту: گلبدین حکمتیار; нар. 26 чэрвеня 1947 гады, па іншых дадзеных — у 1944 годзе) — афганскі палявы камандзір, прэм’ер-міністр Афганістана (у 1993—1994 гадах і 1996 годзе). Заснавальнік Ісламскай партыі Афганістана. У 2003 годзе аб’яўлены ЗША тэрарыстам, занесены ў чорны спіс ААН.

Гульбедзін Хекмаціяр
пушту: گلبدین حکمتیار
Род дзейнасці палітык, палкаводзец
Дата нараджэння 1 жніўня 1949(1949-08-01)[1] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць Ісламская партыя Афганістана і Браты-мусульмане
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіць з пуштунскага племя Хароці, якое ўваходзіць у буйную групу плямёнаў Гільзаі. Нарадзіўся ў кішлаку Вартапур павета Імам-Сахіб правінцыі Кундуз. Паступіў у ваенную акадэмію, але ў 1968 г. перавёўся на інжынерны факультэт Кабульскага ўніверсітэта.

У 1972 годзе трапіў у турму па падазрэнні ў забойстве Сайдала Сахандана — лідара студэнцкага мааісцкага гуртка «Вечны Агонь» (па іншай версіі — за антыманархічныя выказванні). Пасля перавароту Дауда ў 1973 годзе (па іншай версіі — ратуючыся ад пакарання за забойства Сахандана) эміграваў у Пакістан і стаў у апазіцыю новага рэжыму.

У 1975 годзе заснаваў у Пешавары Ісламскую партыю Афганістана («Хезб е-Ісламі»), у тым жа годзе ўзначаліў выступ супраць дыктатуры Дауда ў Панджшэры.

У гады савецкага прысутнасці карыстаўся асаблівым заступніцтвам ЗША як лідар афганскіх маджахедаў. За дзесяць гадоў супрацьстаяння ўрад ЗША праз пакістанскую разведку выдаткаваў на падтрымку яго паўстанцкага руху больш за 600 мільёнаў долараў. Акрамя гэтага істотную дапамогу Хекмаціяру аказвала Сірыя.

Пасля падзення прасавецкага рэжыму ў 1992 годзе барацьба Хекмаціяра з канкуруючымі камандзірамі маджахедаў за кантроль над Кабулам прывяла да разбурэння большай часткі горада. Некаторы час быў прэм’ер-міністрам краіны.

Зноскі

Літаратура

правіць