Гуляева (Любанскі раён)

пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гуля́ева[1] (трансліт.: Huliajeva, руск.: Гуляево) (да 1946 года Пагно́й) — пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Малагарадзяціцкага сельсавета. Знаходзіцца за 56 км на поўдзень ад горада Любань, за 69 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі АсіповічыБаранавічы, за 188 км ад Мінска.

Пасёлак
Гуляева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пагной
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Аўтамабільны код
5
СААТА
6234813011
Гуляева на карце Беларусі ±
Гуляева (Любанскі раён) (Беларусь)
Гуляева (Любанскі раён)
Гуляева (Любанскі раён) (Мінская вобласць)
Гуляева (Любанскі раён)

Гісторыя правіць

У 1909 годзе хутар Пагной у Камаровіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Малагарадзяціцкім сельсавеце Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі, пасёлак, 58 жыхароў.

У 1941 годзе 22 двары, 79 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 па 30 чэрвеня 1944 года акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў лютым 1943 года спалілі яго. Пасля вайны адноўлены.

У 1946 годзе перайменаваны ў Гуляева ў гонар Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Цімафеевіча Гуляева[2].

У 1960 годзе пасёлак, 132 жыхары, у саўгасе «Калінаўка».

У 1996 годзе 47 жыхароў.

У 2009 годзе 12 гаспадарак, 19 жыхароў, у складзе сельскагаспадарчага філіяла «Калінаўка» ААТ «Любанскі райагарасервіс».

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Калійшчык Салігорска. 2018. № 31 — Бессмертие подвига комбрига Д.Т. Гуляева Архівавана 24 верасня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць